Тартус

горад у Сірыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тартус

Тартус (араб.: طرطوس) — другі па велічыні партовы горад у Сірыі пасля Латакіі, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Тартус.

Хуткія факты Краіна, Мухафаза ...
Горад
Тартус
араб. طرطوس
Thumb
Краіна
Мухафаза
Тартус
Каардынаты
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
93 054 чалавек (2008)
Тэлефонны код
43
Афіцыйны сайт
Тартус на карце Сірыі
Thumb
Закрыць
Thumb
Thumb
Царква Маці Божай Тартускай.
Thumb
Тартус з космасу

На латыні горад зваўся Антарадус (Antaradus), крыжакі яго звалі Антартус (Antartus) або Тартоса (Tortosa).

Геаграфія

Тартус размешчаны за 220 км на паўночны захад ад Дамаска і менш чым у гадзіне язды на поўдзень ад Латакіі. Адлегласць да мяжы з Ліванам — 25 км. У порце Тартуса размяшчалася савецкая, а ў наш час знаходзіцца расійская ваенна-марская база ў Сірыі.

Клімат

Клімат у Тартусе — субтрапічны, міжземнаморскі. Тэмпература паветра ўлетку 30-35 °C, узімку тэмпература можа апускацца да 5-10 °C, а часам — да нуля. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1000 мм.

Гісторыя

З часоў фінікійцаў у Тартусе захавалася зусім мала развалін — у тыя часы нашмат буйнейшым і важнейшым было суседняе паселішча на Арвадзе — адзіным востраве на Міжземным моры, якія належыць Сірыі.

Горад быў упадабаны імператарам Канстанцінам з-за таго, што насельніцтва Тартуса ўшаноўвала Дзеву Марыю. Лічыцца, што першая капліца ў яе гонар была пабудавана ў Тартусе ў III стагоддзі. Праз два стагоддзі землетрасенне разбурыла капліцу, але цудам ацалеў алтар. Царква Маці Божай Тартускай была пабудавана ў гонар гэтай падзеі крыжакамі ў 1123. У гэтай царкве і захоўваецца старажытны алтар, паглядзець на які прыходзяць паломнікі з усяго свету. Пасля адваявання мусульманамі горада, царква выкарыстоўвалася як мячэць, а ў асманскі перыяд — як казармы. Пры французскім кіраванні будынак быў адрэстаўраваны і цяпер у ім размешчаны музей.

Адзін час Тартус знаходзіўся пад кантролем тампліераў, якія ўдасканалілі абарончыя збудаванні ў горадзе і на востраве Арвад. Саладзін адваяваў наваколлі горада ў тампліераў у 1188, а самі тампліеры наглуха закрыліся ў горадзе. Тым не менш, Тартус заставаўся пад кантролем тампліераў да 1291, калі яны беглі на Арвад, дзе яшчэ засталіся на 10 гадоў.

Гістарычны цэнтр Тартуса складаецца з больш сучасных будынкаў, пабудаваных на сценах і ўнутры сцен крэпасці часоў крыжакоў, роў ад якой дагэтуль падзяляе стары і новы горад. Унутры крэпасці захавалася некалькі гістарычных помнікаў.

Расійская ваенная база

У Тартусе з 1971 года размяшчаўся адзіны за межамі былога СССР расійскі пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ РФ[1], у якім маглі абслугоўвацца расійскія баявыя караблі ў Міжземным моры.

У студзені 2025 года база была эвакуіравана[2]

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.