форма рэльефу From Wikipedia, the free encyclopedia
Такы́ры[1][2] (ад цюрк. — гладкі, роўны, голы) — форма рэльефу, плоскія паніжэнні ў пясчаных, гліністых і камяністых пустынях і паўпустынях, таксама глебы, якія ў іх утвараюцца. Уласцівы пустыням і паўпустыням Азіі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі[2].
Такыры | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Такырны рэльеф утвараецца на дне паніжэнняў, перыядычна перасыхаючых азёр у летні перыяд. У вільготны перыяд такыр пакрыты тонкім слоем вады. Пасля знікнення вады застаецца глейкая гразь, якая высыхае і памяншаецца ў аб’ёме, пакрываецца скарынкай, разбітай на кавалкі рознай формы і памераў у залежнасці ад складу глебы, ступені засоленасці і інш. Памеры кавалкаў глебы складаюць 6—12 см у папярочніку[1]. Плошча такыраў вагаецца ад некалькіх квадратных метраў да некалькіх соцен[2] квадратных кіламетраў. Расліннасць на такырах адсутнічае або амаль адсутнічае. На іх сустракаюцца водарасці, лішайнікі, рэдкая палынна-салянкавая расліннасць.
Такыры распаўсюджданы галоўным чынам у старажытных дэльтах рэк (Амудар’я, Сырдар’я, Мургаб, Тэджэн, Кашкадар’я і інш.), ніжніх частках падгорных раўнін (Прыкапетдагскай, у заходніх адгор’ях Гісарскага хрыбта) і ў плоскіх міжградавых паніжэннях пясчаных пустынь Каракумы і Кызылкум[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.