Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таваразна́ўства[1] — прыкладная эканамічная і вучэбная дысцыпліна, навука аб асноватворных характарыстыках тавараў, якія вызначаюць іх спажывецкую вартасць, паходжанне, структуру, ўласцівасці, метады вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі, маркетынгу, спажывецкія ўласцівасці, а таксама фактары забеспячэння гэтых характарыстык, стандартызацыю, эстэтыку. Падзяляецца на таваразнаўства харчовых і нехарчовых тавараў.
Прадметам вывучэння таваразнаўства з’яўляецца як адзінкавая спажывецкая вартасць, якая задавальняе патрэбы асобнага чалавека (якасць), так і сукупная грамадская спажывецкая вартасць, якая закліканая задавальняць патрэбы розных груп (асартымент).
Таваразнаўства ўзнікла ў XVI стагоддзі ў сувязі з развіццём знешняга гандлю[1][2]. У 1549 годзе ў Падуанскім універсітэце была адкрыта першая кафедра таваразнаўства жывёльных і раслінных фармацэўтычных матэрыялаў[1][2]. Першым расійскім дапаможнікам па таваразнаўству была «Торговая книга» (1575)[1][2].
Сукупнасць ведаў пра тавары, іх класіфікацыю, уласцівасці, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах К. Г. Людавіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756, 2-е выданне 1789), І. Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774), М. Я. Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860). У 1906—1908 гадах у Расіі пад рэдакцыяй Я. Я. Нікіцінскага і П. П. Пятрова быў выдадзены падручнік «Кіраўніцтва па таваразнаўству з неабходнымі звесткамі па тэхналогіі»[2].
Як самастойная навучальная дысцыпліна таваразнаўства пачало выкладацца ў камерцыйных вышэйшых і сярэдніх навучальных установах у канцы XVIII стагоддзя[1][2]. Як самастойная навука таваразнаўства сфарміравалася ў пачатку XX стагоддзя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.