From Wikipedia, the free encyclopedia
Табо́ган[1] — сані без палазоў у індзейцаў Паўночнай Амерыкі (Канады[2]). Назва паходзіць з Алганкінскіх моў[2].
Табоган | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уяўляюць сабой некалькі дошак даўжынёй 3—4 м і шырынёй 30—40 см[2], змацаваных папярочкамі і рамянямі, з загнутым перадком; па баках нацягнута шкура або бяроста. Перасоўваліся ўручную або з дапамогай ездавых сабак. Выкарыстоўваўся для перавозкі людзей і грузаў.
У лясной зоне Канады табоган выкарыстоўваецца паляўнічымі і ў цяперашні час. У некалькі змененым выглядзе (меншых памераў, без бартоў і інш.) табоган выкарыстоўваецца ў якасці спартыўнага-фізкультурнага інвентару для катання з гор. Як від спорту вядомы з пачатку XX стагоддзя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.