Сярге́й Альбе́ртавіч Картэ́с[1] (18 лютага 1935, г. Сан-Антоніа, Чылі — 26 чэрвеня 2016, Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар , кінакампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980).
Сяргей Альбертавіч Картэс | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1935 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 чэрвеня 2016 (81 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
Нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Сан-Антоніа, Чылі. У 1920-я гады сям’я маці С. А. Картэса эмігравала з Расіі ў Чылі. Бацька С. А. Картэса — чыліец. Першыя 20 гадоў жыцця правёў у Аргенціне, вучыўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. У 1947 годзе сям’я падала прашэнне аб савецкім грамадзянстве. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 годзе. Месцам пражывання быў вызначаны Мінск.
Скончыў у 1962 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1966 года — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 года музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996—2002 гадоў з’яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.
Творы
- оперы «Джардана Бруна» (1977), «Матухна Кураж» (1987), «Візіт старой дамы» (1987), «Мядзведзь», «Юбілей»
- балет «Апошні інка» (1990)
- араторыя «Памяці паэта» на словы Янкі Купалы
- сюіты «Казка», «Кантрасты»
- канцэрт для фартэпіяна з аркестрам «Капрычас»
- харэаграфічныя мініяцюры «Першыя чайкі», «В’етнам»
- вакальныя цыклы на вершы А. Вярцінскага, М. Танка, У. Шэкспіра, Ф. Гарсія-Лоркі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.