From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сцяг Іспаніі складаецца з трох гарызантальных палос — верхняй і ніжняй чырвонага колеру, сярэдняй жоўтага колеру, шырыня якой у два разы большая за чырвоную. На жоўтай паласе, бліжэй да тронка змешчаная выява герба Іспаніі.
Сімвалічнае значэнне колераў гэтага сцяга легенда звязвае з яго паходжаннем. Паводле паддання, адзін з каралёў Арагону пажадаў мець свой сцяг. Аглядаючы розныя праекты сцягоў, ён спыніўся на адным з гладкім залатым полем. Затым ён загадаў падаць кубак свежай крыві жывёл і, акунуўшы ў яго два пальцы, манарх правёў імі па жоўтаму палотнішчу, на якім атрымаліся дзве чырвоныя палосы.
Сцяг Іспаніі ў сучасным выглядзе існуе з 1785 г., калі кароль Карлас III Бурбон загадаў іспанскім ваенным караблям выкарыстоўваць знакі, якія дазваляюць адрозніваць іх ад караблёў іншых дзяржаў — белы марскі штандар Іспаніі, упрыгожаны гербам дома Бурбонаў, лёгка было зблытаць са штандарамі суднаў іншых краін. З тых часоў чырвоны і жоўты колеры традыцыйна асацыіруюцца з Іспаніяй, хоць як дзяржаўныя яны былі прынятыя толькі ў 1927 г.
У 1931 г. была абвешчаная рэспубліка і прыняты новы сцяг у форме гарызантальнага трыкалора з чырвонай, жоўтай і пурпуровай палосамі аднолькавай шырыні. Аднак у 1936 г. ваенны мяцеж генерала Франсіска Франка пакончыў з рэспублікай і аднавіў жоўта-чырвоны сцяг.
Сцяг з малюнкам сучаснага варыянту герба быў афіцыйна ўведзены 19 снежня 1981.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.