Стэфан Лазаравіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Лазаравіч

Стэ́фан Лазаравіч (сербск.: Стефан Лазаревић; 1374 — 19 ліпеня 1427) — кіраўнік сярэдневяковай Сербіі з 1389 года ў якасці васала Асманскай імперыі, з 1402 года адносна самастойна (пад эгідай венгерскай кароны). Другі і апошні манарх з роду Лазара. У 1403 г. перанёс сталіцу Сербіі ў горад Бялград.

Хуткія факты Стэфан Лазаравіч, despot of Serbia[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Сын Лазара Хрэбелянавіча, які загінуў у бітве на Косавым полі з асманамі ў 1389 годзе, і Міліцы.

Стэфан браў удзел у якасці асманскага васала ва ўсіх бітвах султана Баязіда I, які ўзяў да сябе ў гарэм малодшую сястру Стэфана. Сярод іншых ён удзельнічаў у бітве пры Нікопале з балгарамі ў 1396 годзе, якая прывяла да падзення Другога Балгарскага царства, і ў бітве пры Равінэ.

Пасля аглушальнага разгрому Асманскай імперыі Тамерланам у 1402 годзе Стэфан Лазаравіч, які прымаў удзел у гэтай бітве на баку Баязіда, абвясціў сябе дэспатам Сербіі. Права на гэты тытул яму падаў імператар Канстанцінопаля, з якім Стэфан сустрэўся на шляху назад у Сербію.

Па вяртанні на радзіму Стэфан атрымаў перамогу ў барацьбе са сваім пляменнікам Георгіем Бранкавічам за вяршэнства ў Сербіі. Для гэтага ён уступіў у саюз з венгерскім каралём Жыгімонтам, прызнаўшы яго сюзерэнітэт. Яго праціўнік Бранкавіч зрабіў стаўку на маладога султана Сулеймана і аблічыўся.

У вырашальнай бітве сваю армію на дапамогу швагру прывёў Георгій II Балшыч, кіраўнік княства Зэта. Ва ўзнагароду за вернасць Жыгімонт надзяліў Стэфана землямі ў Ваяводзіне, якія ўключалі гарады Земун, Мітравіцу і Апацін. Таксама пад яго кантроль патрапілі ключавыя дунайскія крэпасці — Бялградская і Голубацкая.

Thumb
Дэспатава вежа — адзіная частка Бялградскай крэпасці часоў Стэфана Лазаравіча, якая ацалела пасля аўстра-турэцкіх войнаў XVII стагоддзя

Стэфан надаваў вялікую ўвагу ўпрыгожванню заснаванага ім манастыра Манасія, увёў у Сербіі рыцарскія турніры на заходні ўзор і адным з першых на Балканах стаў выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Месца пахавання — Копарынскі манастыр у пасёлку Вяліка-Плана.

Паколькі ад шлюбу з дачкой лесбаскага дэспата Гатылузіа дзяцей у Стэфана не было, правы на яго ўладанні атрымаў у спадчыну пляменнік — Георгій Бранкавіч.

У літаратуры

Пяру Стэфана Лазаравіча прыпісваюць шэраг літаратурных твораў — паэтычнае пасланне брату Вуку і плач на смерць князя Лазара.

У жыцяпісе Стэфана Лазаравіча ёсць апавяданне пра тое, як гэты кіраўнік, перапрануўшыся, пад выглядам простага чалавека хадзіў раздаваць міласціну жабракам. Адзін з жабракоў тройчы падыходзіў да кіраўніка за міласцінай, і той папракнуў яго ў прагнасці. Тады жабрак у адказ папракнуў Стэфана, што той «і на зямлі кіруе, і Нябеснае Царства атрымаць жадае». Гэты сюжэт быў выкарыстаны ў жыціі князя Івана Каліты з Валакаламскага патэрыка[3].

Зноскі

  1. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q106509962'></a>
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. Турилов А. А. «Гарун-ар-Рашидовский» сюжет в славянских литературах XV—XVI в. //Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 2004. № 2(16). С. 8-11.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.