Студзянец (Шумяцкі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Студзянец (Шумяцкі раён)map

Студзянец (руск.: Студенец) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Студзянецкага сельскага паселішча.

Гісторыя

У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Студзянец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

У 1762—1772 гадах на ўзвышаным беразе рэчкі размяшчалася шляхецкая сядзіба Асмалоўскага[ru]. У яго маёнтак уваходзілі драўляны панскі дом, касцёл, купальня, выкладзеная цэглай, плаціна, праз якую праходзіла дарога Шумячы — Мсціслаў, падземны таемны ход даўжынёй каля 70 м, шмат ворнай зямлі, выпасаў, лесу.

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў пераабсталяваны ў праваслаўны храм Архангела Міхаіла. Адначасова былі асвечаныя дзеючыя могілкі.

Могілак за ўсю гісторыю існавання вёскі было тры. Першыя — на краі вёскі. З левага боку дарогі на Шумячы. Гэтая могілкі былі ў паганскія часы. Пра гэта сведчаць шмат вяковыя хвоі, якіх, па расказах старажылаў, да пачатку Другой сусветнай вайны налічвалася каля 16. Другія — месца, дзе зараз знаходзіцца помнік воінам, загінулым падчас Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах. Сведкі гэтаму — шэсць груба абчасаных з каменя крыжоў. Паводле падання, гэта могілкі часоў хрышчэння Русі.

У 1817 годзе ў вёсцы было створанае вайсковае паселішча, тут быў батальён Полацкага пяхотнага палка.

Паводле афіцыйных звестак на 1866 год беларусы складалі 94,7 % насельніцтва.

XX стагоддзе

У «Спісе населеных месцаў…» запісана: «сяло Студзянец размяшчалася на тракце і ўваходзіла ў склад Загусцінскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні».

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР, але 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1929 годзе з частак тэрыторый былога Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўльскага павета Смаленскай губерні быў утвораны Шумяцкі раён, куды і ўвайшла вёска Студзянец.

Зноскі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.