Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратура Старажытнай Грэцыі — найстаражытнейшая з літаратур Еўропы.
Грэчаская літаратура |
Старажытнагрэчаская літаратура (да 4 ст. да н.э.) |
Візантыйская літаратура (4 — 15 стст. н.э.) |
Сучасная Грэчаская літаратура (пасля XI стагоддзя) |
Дагістарычная Грэцыя (да XXX ст. да н. э.) | |||
Эгейская культура (XXX—XII да н. э.) | |||
Заходнеанаталійская цывілізацыя | |||
Мінойская цывілізацыя | |||
Кікладская культура | |||
Эладская цывілізацыя | |||
Мікенская цывілізацыя | |||
Старажытная Грэцыя (XI — 146 да н. э.) | |||
Цёмныя стагоддзі (XI—IX) | |||
Архаічны перыяд (VIII—VI) | |||
Класічны перыяд (V—IV) | |||
Эліністычны перыяд (IV — 146) | |||
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы | |||
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.) | |||
Сярэднявечча і Новы час (330—1832) | |||
Візантыйская Грэцыя (330—1453) | |||
Франкакратыя (1204—1458) | |||
Асманская Грэцыя (1458—1832) | |||
Сучасная Грэцыя (пасля 1821) | |||
Вайна за незалежнасць (1821—1832) | |||
Каралеўства (1832—1924) | |||
Другая Рэспубліка (1924—1935) | |||
Рэжым 4 жніўня (1936—1941) | |||
Другая сусветная вайна (1941—1944) | |||
Грамадзянская вайна (1944—1949) | |||
Пасляваенны час (1950—1967) | |||
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974) | |||
Трэцяя Рэспубліка (з 1974) | |||
Тэматычныя артыкулы | |||
Ваенная гісторыя | |||
Грэчаскія імёны | |||
Грэчаская мова | |||
Грэчаская літаратура
|
Разам са старажытнарымскай яна складае антычную літаратуру. Пераемна звязана з крыта-мікенскай культурай і з усім культурным арэалам Блізкага Усходу.
Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё больш позніх літаратур і сусветнага мастацтва. Распрацавала ўстойлівую сістэму літаратурных родаў, жанраў і формаў, што былі запазычаны ўсімі еўрапейскімі літаратурамі з захаваннем грэчаскіх назваў (эпас, лірыка, трагедыя, камедыя, ідылія і інш.).
Яе вытокі ў фальклоры (абрадавыя песні, культавыя гімны, прыказкі, прымаўкі) і ў багатай, разнастайнай па сваіх вобразах і сюжэтах грэчаскай міфалогіі, якая была асноўным матэрыялам старажытнагрэчаскай літаратуры на працягу ўсяго яе развіцця.
Вядучыя жанры архаічнага перыяду (са старажытных часоў да 5 ст. да н.э.) — эпас (8—7 ст. да н.э.) і лірыка (7—6 ст. да н.э.). Першыя пісьмовыя помнікі — эпічныя паэмы «Іліяда» і «Адысея», аўтарства якіх звязваецца з імем Гамера. Захаваліся ўрыўкі ад т.зв. кіклічных паэм (7—6 ст. да н.э.), заснаваных на міфалагічных паданнях Траянскага цыкла, што не ўвайшлі ў «Іліяду» і «Адысею», а таксама Фіванскага і інш. цыклаў. Прыкладна ў той жа час узніклі гімны да багоў (дайшло больш за 30), якія прыпісваліся Гамеру і да нашага часу традыцыйна называюцца гамераўскімі. Дыдактычны эпас прадстаўлены паэмамі «Тэагонія» і «Турботы і дні», створанымі ў канцы 8 — пач. 7 ст. да н.э. Гесіёдам — першым паэтам, вядомым як рэальная асоба. У 7—6 ст. да н.э. галоўнае месца заняла лірыка (элегія, ямб, меліка). У форме элегіі іаніец Калін і спартанец Тыртэй развівалі патрыятычную тэму, заклікалі да воінскай доблесці і мужнасці ў барацьбе з ворагамі. Дэмакрат-рэфарматар Салон асуджаў карысталюбства і хцівасць знаці, Феагнід абараняў ідэалы арыстакратаў, Мімнерм стаў пачынальнікам эратычнай паэзіі. Ямбічныя вершы першым пачаў складаць Архілох. Сіманід вядомы сваімі «жаночымі ямбамі» — трапнымі сатырамі на асобныя тыпы жанчын. Апошні класік ямбаграфіі — Гіпанакт з Эфеса. Цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі) быў востраў Лесбас, дзе на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі Сапфо і Алкей. Палітычную тэматыку Алкей сумяшчаў з бяседнай, ствараў застольныя песні (сколіі), распрацаваў сваю ўласную алкееву страфу. Каханне апяваў у сваіх вясёлых вытанчаных вершах Анакрэонт. Майстрамі харавой лірыкі былі Алкман, Стэсіхор, Арыён, Івік, Сіманід, Вакхілід, Піндар. Узнікненне прозы ў 6 ст. да н.э. звязана з развіццём навукі, філасофіі, гістарыяграфіі (Фалес, Анаксімандр, Анаксімен, Геракліт, Гекатэй Мілецкі). Героямі новага тыпу фальклорнага апавядання становяцца гіст. асобы (Кір, Крэз, Салон і інш.). Празаічныя байкі фэкі звязвалі з імем фрыгійскага раба Эзопа.
Класічны (атычны) перыяд (5—4 ст. да н.э.) — час найвышэйшага росквіту грэчаскай літаратуры. Духоўным запатрабаванням дэмакратычнага поліса найбольш адпавядала драматургія, што дасягнула найвышэйшай мастацкай дасканаласці ў творчасці трагікаў Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда, камедыёграфа Арыстафана. Крызіс поліснай ідэалогіі (з сярэдзіны 5 ст. да н.э.), павышэнне ролі асобы знайшлі адлюстраванне ў дзейнасці сафістаў, якія зрабілі ўплыў на драматургію і ў вялікай ступені вызначылі развіццё прозы, што стала пануючай у 4 ст. да н.э.
Высокага мастацкага ўзроўню яна дасягнула ў галіне гістарыяграфіі (Герадот, Фукідыд, Ксенафонт), аратарскага мастацтва (Лісій, Ісакрат, Дэмасфен), філасофіі (Платон, Арыстоцель). Першынство заваявала аратарская проза, звязаная з надзённымі палітычнымі пытаннямі. Узнікла рыторыка, тэорыя аратарскай аргументацыі, якая адкрыла ў слове новыя спосабы ўздзеяння на слухачоў. Філасофскі дыялог, ля вытокаў якога стаяў Сакрат, стаў вялікім дасягненнем Платона. Дзякуючы трактатам Арыстоцеля «Аб паэтах» (не захаваўся) і «Паэтыка» асобнай, самастойнай галіной ведаў стала тэорыя паэзіі. Тэорыя стылю, грунтоўна распрацаваная ў арыстоцелеўскай «Рыторыцы», зрабіла вялікі ўплыў на эстэтычную тэорыю і драматургічную практыку Адраджэння і класіцызму.
Літаратура эліністычнага перыяду (канец 4 — 1 ст. да н.э.) адышла ад грамадскіх і палітычных праблем і звярнулася да звычайных жыццёвых пытанняў і канфліктаў. На змену выкрывальнай камедыі Арыстафана прыйшла «новая камедыя» Менандра з сямейна-бытавой і любоўнай тэматыкай, з гуманна-філантрапічным тлумачэннем грамадскіх супярэчнасцей.
Пачынаючы з 3 ст. да н.э. літаратура развівалася пераважна ў новых культурных цэнтрах, найперш у егіпецкай Александрыі, куды перамясціўся сусветны цэнтр навукі і мастацтва. Александрыйская паэзія распрацоўвала малыя жанры (элегію, гімн, эпіграму, ідылію, эпілій), у якіх перавага аддавалася любоўнай тэматыцы, эксперыментавала з формай і словам, што надавала паэзіі элітарны характар. Александрыйцы (Калімах) спалучалі паэтычную дзейнасць з філалагічнымі заняткамі ў Александрыйскай бібліятэцы. Супраць малых формаў Калімаха выступаў Апалоній Родаскі, аўтар эпічнай паэмы «Арганаўтыка». Жанр ідыліі з тэмай пастухоўскага жыцця на ўлонні прыроды ўвёў у літаратуру Феакрыт. Традыцыю празаічных мімаў (у сатырычных сцэнах) Сафрона (5 ст. да н.э.) аднавіў александрыйскі паэт Геронд. Літаратурнае афармленне набыла навела з гістарычным і бытавым зместам (Арыстыд), што да эпохі элінізму заставалася фальклорнай.
У гэты перыяд выпрацавалася т.зв. «агульная мова» ўсіх грэкаў — койнэ, у аснове якой ляжаў атычны дыялект з прымессю іанійскага.
Рымскі (позні) перыяд (канец 1 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) звязаны з заваяваннем Грэцыі Рымскай імперыяй. Выдатнымі прадстаўнікамі т.зв. «элінскага адраджэння» былі філосаф-мараліст Плутарх, філосаф-кінік Дыён Хрысастом, майстар антычнай сатыры Лукіян. Апошні апавядальны жанр антычнасці — рамана (Харытон, Ксенафонт, Ямвліх, Ахіл Татый, Лонг, Геліядор). Многія жанры позняй грэчаскай літаратуры перайшлі ў хрысціянскую.
3 4—5 ст. н.э. развівалася візантыйскай літаратура.
Літаратура Старажытнай Грэцыі на Беларусі — своеасаблівая школа мастацкай творчасці і філасофска-эстэтычнай адукацыі. Яе дасягненні выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці выдатныя прадстаўнікі старажытнай беларускай літаратуры Клімент Смаляціч і Кірыла Тураўскі. Паэтычныя прыёмы гераічнага эпасу адраджаліся ў творчасці Ф. Скарыны і М. Гусоўскага. С. Кашуцкі і С. Будны натавалі Гамера, Платона, Арыстоцеля. На традыцыі платонаўскага дыялога апіраўся А. Волан. Да вобразаў і сюжэтаў грэчаскай міфалогіі і літаратуры звяртаўся Сімяон Полацкі, а ў 19 ст. — Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч. Класічную спадчыну грэкаў арганічна ўспрымаў М. Багдановіч. У лік ранніх помнікаў свецкай перакладной літаратуры на Беларусі ўваходзілі гістарычны раман «Александрыя» і «Аповесць пра Трою».
3 грэчаскай мовы перакладалі Б. Тарашкевіч (урыўкі з «Іліяды» Гамера), Ю. Дрэйзін (урыўкі з «Іліяды», «Антыгона» Сафокла, «Бакханкі» Эўрыпіда), Л. Баршчэўскі («Прыкуты Праметэй» Эсхіла, «Эдып-цар» Сафокла, «Медэя» Эўрыпіда, «Жабы» Арыстафана, «Песні» Сапфо), А. Клышка (урыўкі з «Адысеі» Гамера, «Дафніс і Хлоя» Лонга).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.