Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Цёмныя стагоддзі», або «Гамераўская Грэцыя» — перыяд у гісторыі Старажытнай Грэцыі, які ахоплівае 1200 — 800 гады да н. э. Ён пачаўся з заняпадам мікенскай палацавай цывілізацыі, а скончыўся з пачаткам эпохі росквіту старажытнагрэчаскіх полісаў. Адной з нешматлікіх крыніц, якая апавядае пра гэты перыяд, з’яўляецца эпічная паэма «Адысея». Яе аўтарства прыпісваецца Гамеру.
Дагістарычная Грэцыя (да XXX ст. да н. э.) | |||
Эгейская культура (XXX—XII да н. э.) | |||
Заходнеанаталійская цывілізацыя | |||
Мінойская цывілізацыя | |||
Кікладская культура | |||
Эладская цывілізацыя | |||
Мікенская цывілізацыя | |||
Старажытная Грэцыя (XI — 146 да н. э.) | |||
Цёмныя стагоддзі (XI—IX) | |||
Архаічны перыяд (VIII—VI) | |||
Класічны перыяд (V—IV) | |||
Эліністычны перыяд (IV — 146) | |||
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы | |||
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.) | |||
Сярэднявечча і Новы час (330—1832) | |||
Візантыйская Грэцыя (330—1453) | |||
Франкакратыя (1204—1458) | |||
Асманская Грэцыя (1458—1832) | |||
Сучасная Грэцыя (пасля 1821) | |||
Вайна за незалежнасць (1821—1832) | |||
Каралеўства (1832—1924) | |||
Другая Рэспубліка (1924—1935) | |||
Рэжым 4 жніўня (1936—1941) | |||
Другая сусветная вайна (1941—1944) | |||
Грамадзянская вайна (1944—1949) | |||
Пасляваенны час (1950—1967) | |||
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974) | |||
Трэцяя Рэспубліка (з 1974) | |||
Тэматычныя артыкулы | |||
Ваенная гісторыя | |||
Грэчаскія імёны | |||
Грэчаская мова | |||
Грэчаская літаратура
|
Ніжняй мяжой Цёмных стагоддзяў з’яўляецца час разбурэння асноўных палацавых цэнтраў Мікенскай цывілізацыі і знікнення запісаў, зробленых лінейным пісьмом Б, што адбылося каля 1200 г. да н. э. Звычайна гэта тлумачаць нашэсцем знешніх ворагаў або ўнутранымі грамадскімі сутычкамі. Аднак пасля 1200 г. да н. э. мікенская культура цалкам не знікла. У перыяд да 1100 г. да н. э. працягваў функцыянаваць палац у Мікенах, узноўлена дзейнасць палацаў у Афінах і Тырынфе. Мяркуюць, што ў гэты перыяд быў ўзведзены мур праз Істм для абароны Пелапанеса. Захоўваліся шматлікія рэшткі мікенскай керамікі. Археолагамі выяўлена мікенская магільня на Эўбеі, што датуецца часам каля 1000 г. да н. э. Таму некаторыя вучоныя прапаноўваюць адсунуць ніжнюю мяжу Цёмных стагоддзяў да 1100 г. да н. э. або нават да 1000 г. да н. э.
Пасля 800 г. да н. э. назіраецца павелічэнне населеных цэнтраў, з’яўляецца грэчаскі алфавіт, культура становіцца больш разнастайнай. Частка даследчыкаў антычнасці прапануе лічыць верхняй мяжой Цёмных стагоддзяў 776 г. да н. э., калі адбыліся першыя Алімпійскія гульні.
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што заняпад Мікенскай цывілізацыі меў паступовы характар і пачаўся за стагоддзе да 1200 г. да н. э., калі адбывалася ўмацаванне палацаў. Яны лічаць, што заняпад звязаны з кліматычнымі зменамі, якія выклікалі ўнутраныя сутычкі. Аднак большасць гісторыкаў тлумачаць заняпад знешнім нашэсцем.
У мінулым дамінавала канцэпцыя дарыйскага ўварвання. У нашы дні найбольш верагоднай прычынай лічыцца міграцыя паўночных народаў, якія былі вядомы егіпцянам як народы мора. Заняпад Мікенскай цывілізацыі можа быць часткай агульнай катастрофы бронзавага веку. Разам з гэтым, у гісторыкаў няма пацверджанняў прысутнасці вялікай колькасці іншаэтнічных элементаў. Мяркуецца, што яны або цалкам пакінулі Грэцыю, або былі асіміляваны грэкамі.
Важнай адметнай рысай Цёмных стагоддзяў у параўнанні з Мікенскім перыядам было скарачэнне насельніцтва. Некаторыя паселішчы знікаюць ці перамяшчаюцца. На Крыце вядомы выпадкі, калі жыхары прыморскіх раёнаў перасяляліся ў горы і будавалі паселішчы на вышыні каля 1000 м, што можна патлумачыць імкненнем да большай бяспекі. Буйныя агламерацыі працягвалі існаваць у Афінах, Кносе, Фівах і Аргасе.
Скарачаецца плошча могілак, змяняюцца пахавальныя рытуалы. Мікенскія традыцыі пахавання ў камерах часткова захоўваліся да 1050 — 1000 гг. да н. э. у Атыцы, на Крыце і Эўбеі, у Фесаліі. Разам з гэтым пашыраецца абрад трупаспалення і пахавання ў керамічных пасудзінах. У Мікенскі перыяд трупаспаленне было вядома толькі на ўсходнім беразе Эгейскага мора.
У Цёмныя стагоддзі распаўсюджваюцца такія здабыткі, як апрацоўка жалеза і ганчарнае кола. Мяркуецца, што тэхналогія апрацоўкі жалеза прыйшла з Блізкага Усходу праз Кіпр і Эўбею. Каля 1050 г. да н. э. з’яўляецца протагеаметрычны стыль вазапісу, пасля 900 г. да н. э. — геаметрычны стыль.
Цёмныя стагоддзі суправаджаліся значнымі зменамі ў грамадстве, перш за ўсё памяншэннем сацыяльнага распластавання. На змену буйным уладарам ванака прыходзяць базілеўсы, якія ў ранейшых запісах лінейнай пісьмовасці ўзгадваліся як дробныя адміністратары. Арыстакратыя найбольш працяглы перыяд прытрымлівалася мікенскіх звычаяў пахавання, падтрымлівала ваенізаваную культуру для падпарадкавання абшчыннікаў. Але лад жыцця стаў надзвычай простым у параўнанні з мікенскім. Так, гамераўскі Адысей, валадар Ітакі, працаваў у полі, а яго раб Яўмей меў сваю гаспадарку. Важную ролю ў зносінах паміж свабоднымі адыгрывалі піры. З-за доўгатэрміновай адсутнасці Адысея яго ўлада аспрэчвалася іншымі арыстакратамі, якія сваталіся да яго жонкі і ўступалі ў зносіны з рабынямі. Пасля забойства жаніхоў Адысей быў вымушаны дамаўляцца з абуранымі астравіцянамі. Гамер узгадваў гандаль паміж грэкамі і фінікійцамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.