Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стадо́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Стадолічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грабянёўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Альховая, Вусаў, Вязавая, Грабяні, Жмурнае, Запясочнае, Кавыжаў, Лохніца, Мяхач)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 802 чалавекі[2], з іх 93,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 0,9 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 933 чалавекі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.