From Wikipedia, the free encyclopedia
Сезар Мільштэйн, FRS[10] (англ.: César Milstein, 8 кастрычніка 1927, Баія-Бланка, Аргенціна — 24 сакавіка 2002, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам з Н. К. Ернэ і Г.Кёлерам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».[11][12][13][14]
Сезар Мільштэйн нарадзіўся 8 кастрычніка 1927 года ў Аргенціне, у мястэчку Баія-Бланка, недалёка ад Буэнас-Айрэса, у сям’і выхадцаў з мястэчка Шышкаўцы Падольскай губерні Лазара Мільштэйна і Максімы Вапнярскай.[15][16][17]
Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса ў 1952 годзе і атрымаў ступень кандыдата навук пад кіраўніцтвам прафесара Стапані(Stoppani)[18] (прафесар біяхіміі) у Медыцынскай школе. У 1958—1961 гадах і з 1963 года ў Кембрыджскім універсітэце.
Аўтар навуковых прац па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел разам з Г. Кёлерам.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.
Незалежна ад сваіх дасягненняў, Мільштэйн выступаў у якасці кіраўніка і натхнення для многіх у вобласці антыцел, а таксама заўсёды дапамагаў навуцы і вучоным у менш развітых краінах. Варта таксама згадаць, што, хоць Нобелеўская прэмія зрабіла б яго багатым чалавекам, Мільштэйн не запатэнтаваў сваё велізарнае адкрыццё, паколькі ён лічыў, што гэта — інтэлектуальная ўласнасць чалавецтва. Паводле яго перакананняў, яго праца не мела ніякага эканамічнага інтарэсу, толькі навуковы.
Мільштэйн памёр 24 сакавіка 2002 года ў Кембрыджы, Англія ва ўзросце 74 гадоў у выніку захворвання сэрца, на якое ён пакутаваў на працягу многіх гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.