Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Севастопальскі гарадскі савет (укр.: Севастопольська міська рада) — орган мясцовага самакіравання горада Севастопаля. У адпаведнасці з заканадаўствам Украіны тэрыторыя, падпарадкаваная Севастопальскаму гарадскому савету з'яўляецца адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Украіны і падзелена на 4 адміністрацыйныя раёны. У склад двух з іх (Гагарынскага і Лэнінскага) уваходзяць толькі гарадскія кварталы Севастопаля, а двум іншым (Балаклаўскаму і Нахімаўскаму) падпарадкаваны таксама суседнія горад Інкэрман, 28 сёлаў, 1 пасёлак (укр.: селище)[1] і звыш 30 паселішчаў без статусу населенага пункта (аграрнага тыпу ці спецпаселішчаў).
Севастопальскі гарадскі савет | |
---|---|
укр.: Севастопольська міська рада | |
Гісторыя гарадскога савета | |
Дата заснавання | 27 сакавіка 1917 года |
Дата скасавання[1] |
17 сакавіка 2014 года (дэ факта; пераназваны)[1] |
Папярэдні орган | Севастопальская гарадская дума |
Наступны орган[1] | Заканадаўчы сход горада Севастопаля (дэ факта)[1] |
Структура гарадскога савета | |
Старшыня Савета | Ю. В. Дойнікаў (апошні) |
|
Партыя рэгіёнаў |
|
красавіка 2010 |
|
17 сакавіка 2014 года (пераназванне пасады) |
Колькасць дэпутатаў | 76 |
Фракцыі |
Станам на 13 верасня 2011 года:
|
Камісіі |
Камісіі VI склікання:
|
Апошнія выбары | 31 кастрычніка 2010 года |
Кантакты | |
Адрас | Севастопаль, вул. Леніна, д. 3 |
Заўвагі | |
|
Падчас Крымскага крызісу 2 сакавіка 2014 Севастопаль звярнуўся да крымскіх улад з просьбай уключыць горад у склад Аўтаномнай Рэспублікі Крым на правах горада з асобым статусам[2]. Паводле вынікаў праведзенага ў абыход украінскай Канстытуцыі[3] агульнакрымскага рэферэндуму ад 16 сакавіка 2014 года, на якім жыхары АР Крым і Севастопаля выказаліся за ўваходжанне Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі, на падставе прынятай 11 сакавіка 2014 года Дэкларацыі аб незалежнасці 17 сакавіка 2014 года ў аднабаковым парадку была абвешчана незалежная і суверэнная дзяржава Рэспубліка Крым, у якім горад Севастопаль меў асобы статус.
На пазачарговым пленарным пасяджэнні гарадскога савета Севастопаля 17 сакавіка 2014 года былі зацверджаны вынікі агульнакрымскага рэферэндуму на тэрыторыі Севастопаля, было вырашана пераназваць Севастопальскі гарадскі савет у Заканадаўчы сход горада Севастопаля[4][5][6], а таксама падпісаць міждзяржаўны дагавор аб прыняцці горада-героя з асобым статусам Севастопаля ў склад Расійскай Федэрацыі ў якасці горада федэральнага значэння[7]. 18 сакавіка дагавор быў падпісаны, пасля чаго Заканадаўчы сход Севастопаля стала парламентам новаўтворанага суб'екта федэрацыі — горада федэральнага значэння Севастопаля.
Украіна не прызнае ні выхаду Крыма з яе складу, ні наступную яго анексію Расіяй; паводле ўкраінскага заканадаўства яна лічыцца акупацыяй тэрыторыі АР Крым і Севастопаля Расійскай Федэрацыяй[8]. 100 з 193 дзяржаў — членаў ААН заявілі пра сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах[9][10][11]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.