Свята-Узвіжанская царква (Амелянец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Узвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Амелянец (Камянецкі раён). Помнік драўлянай архітэктуры неарускага стылю.
Праваслаўны храм | |
Свята-Узвіжанская царква | |
---|---|
52°32′22″ пн. ш. 23°32′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | неарускі стыль |
Дата пабудовы | 1925 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000328 |
Матэрыял | драўніна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны ў цэнтры вёскі, на месцы драўлянай царквы, спаленай 6 лютага 1925 г. Існуючы храм перавезены ў 1925 г. з Яблачынскага манастыра (Польшча).
Да крыжападобнага ў плане цэнтральнага зруба па падоўжнай восі далучаюцца трапезная з прытворам і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над прытворам узвышаецца чацверыковая званіца пад двухсхільным «церамным» з паўвальмамі дахам з заломам і цыбулепадобнай макаўкай у завяршенні. У сілуэце храма дамінуе вялікі васьмігранны светлавы барабан пад шатровым верхам з макаўкай, які кампазіцыйна падтрымліваюць вуглавыя цыбулепадобныя галоўкі асноўнага аб'ёму. Сцены храма зроблены ў вугол з «астаткам», прарэзаны шырокімі лучковымі аконнымі праёмамі, умацаваны вертыкальнымі вуглавымі і прасценачнымі брусамі-сцяжкамі. Галоўны ўваход аформлены ганкам пад 2-схільным пакрыццём на фігурных кранштэйнах, створаных выступамі брусоў зруба. У інтэр'еры двух'ярусны іканастас.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000328 |
Свята-Узвіжанская царква (Амелянец) на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.