Свята-Троіцкая царква (Дзераўная)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Троіцкая царква — помнік народнага драўлянага дойлідства ў в. Дзераўная, Слонімскі раён.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°11′50,76″ пн. ш. 25°28′26,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзераўная |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Дата пабудовы | 1914 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1914 годзе з дрэва на месцы храма 1745 года.
Архітэктура
Прамавугольны ў плане з двухсхільным дахам аб'ём храма пераходзіць у трохгранную апсіду. З боку галоўнага фасада — шатровая двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай. Аналагічная ёй вежачка завяршае вальмавы дах апсіды. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход праз прамавугольны ў плане тамбур з двухсхільным дахам.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 676.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
![]() |
Свята-Троіцкая царква (Дзераўная) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Троіцкая царква (Дзераўная) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Дзераўная) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Дзераўная) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.