Свята-Пакроўская царква (Петрыкаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Пакроўская царква ў Петрыкаве — помнік драўлянага дойлідства XVIIІ стагоддзя.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°07′44″ пн. ш. 28°30′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Петрыкаў |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Будаўніцтва | кан. XVII — пач. XVIII стст. |
Статус |
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000550 Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000554 |
Стан | зруйнавана |
Паводле распаўсюджанай у навуковай літаратуры версіі[1] царква была пабудавана ў канцы XVII стагоддзя ў вёсцы Сотнічы як стараверская ў т. зв. Аголіцкай пустыні. У 1746 годзе ўладальніца гэтых земляў, Разалія Хадкевіч, загадала забраць царкву ў праваслаўных і перадаць яе ўніятам. У 1836 годзе царква была перанесена ў Петрыкаў на тэрыторыю могілак[2]. Паводле меркавання С. Адамовіч Свята-Пакроўскай царкве доўгі час прыпісвалася гісторыя Мікалаеўскай царквы Петрыкава. Менавіта яна ў свой час была аддадзена ўніятам, а ў 1836 годзе адбыўся не перанос будынка, а толькі богаслужэння ў Свята-Пакроўскую царкву.
Будынак, што захаваўся да нашага часу, быў узведзены ў вёсцы Бабунічы пасля 1808 года, а ў 1831 годзе быў перанесены ў Петрыкаў. 23 лістапада 1837 адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы. Праз 29 год царква была зачынена на рамонт, які доўжыўся два гады (1866—1868). У далейшым царква дзейнічала ажно да 70 гадоў ХХ ст. Існавала ідэя аб тым, каб зрабіць Свята-Пакроўскую царкву галоўнай у горадзе, а Мікалаеўскую ўзарваць. На шчасце, апошнюю ўдалося зберагчы, а царква Святога Пакрова была зачынена. З гэтага часу помнік драўлянага дойлідства знаходзіцца ў занядбаным стане. У 2006 годзе адбыўся абвал часткі драўляных канструкцый, у выніку чаго абрынуўся купал і каваны крыж на ім.
Будынак Свята-Пакроўскай царквы ўяўляе сабой кампазіцыю з трох квадратных пастаўленых па лініі зрубаў. Цэнтральны шырокі зруб мае двух'яруснае завяршэнне ў выглядзе чацвярыка і васьмярыка з купалам, над якім узвышаецца каваны крыж. Знадворку сцены храма ашаляваныя і аздобленыя простымі вертыкальнымі пілястрамі і гарызантальнымі карнізамі, прамавугольныя вокны ўпрыгожаны простымі ліштвамі. Унікальнай рысай Свята-Пакроўскага храма была тэхналогія ўзвядзення будынка без цвікоў. Яны, аднак, былі выкарыстаныя пазней пры пераносе і рамонце царквы ў ХІХ ст. з мэтай умацавання канструкцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.