Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саюз Спартака (ням.: Spartakusbund) — марксісцкая арганізацыя ў Германіі пачатку XX стагоддзя. У час Першай сусветнай вайны заклікаў да сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, якая зрыне сусветны капіталізм, імперыялізм і мілітарызм.
Са жніўня 1914 года будучы Саюз Спартака ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі складаў апазіцыйную групу Інтэрнацыянал, якая ў 1916 годзе атрымала назву група Спартака, з 1917 года ўяўляла левае, рэвалюцыйна-сацыялістычнае крыло Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (НСДПГ), якая адпала ад СДПГ. Лістападаўскую рэвалюцыю 1918 года спартакісты сустрэлі па-за якой-небудзь партыяй і, высунуўшы лозунг «Уся ўлада Саветам!», дамагаліся стварэння ў Германіі савецкай рэспублікі. 1 студзеня 1919 года Саюз Спартака ўвайшоў у новую Камуністычную партыю Германіі.
Група «Інтэрнацыянал» была ўтворана па ініцыятыве Розы Люксембург увечары 4 жніўня 1914 года пасля таго, як фракцыя СДПГ у рэйхстагу прагаласавала за прадастаўленне ваенных крэдытаў. Група выступала супраць палітыкі «грамадзянскага міру», высунутай кайзераўскім урадам і падтрыманай СДПГ і заклікала да міжнароднай салідарнасці рабочых супраць вайны. Група Інтэрнацыянал адпрэчвала вайну, якая не адказвала інтарэсам народаў і пралетарыяту і ўяўляла сабой генацыд, які здзяйсняецца пануючай імперыялістычнай буржуазіяй. У студзені 1916 года група пачала выдаваць уласную газету «Пісьмы Спартака» (ням.: Spartakusbriefe), дзякуючы якім палітычная група атрымала новае імя. Спартак, правадыр паўстання рабоў у Старажытным Рыме, быў добра вядомым сімвалам супраціўлення прыгнечаных супраць эксплуататараў і адпавядаў марксісцкай тэорыі гістарычнага матэрыялізму, у адпаведнасці з якім гісторыяй рухае класавая барацьба.
Група Спартака ў красавіку 1917 года ўвайшла ў склад новай НСДПГ, захаваўшы статус самастойнай групы. Па ініцыятыве датэрмінова вызваленага з турэмнага зняволення Карла Лібкнехта 11 лістапада 1918 года група атрымала новую назву — «Саюз Спартака», які стаў незалежнай палітычнай арганізацыяй.
Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі Саюз Спартака заклікаў да раззбраення войскаў, перадачы ключавых галін прамысловасці народу і стварэнне «свабоднай савецкай рэспублікі» (Карл Лібкнехт абвясціў яе яшчэ 9 лістапада 1918 года). Саюз Спартака разам з іншымі левымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі ўтварыў на пярэдадне новага 1919 года Камуністычную партыю Германіі.
У студзені 1919 года спартакісты і незалежныя сацыял-дэмакраты абвясцілі ўсеагульную забастоўку і паднялі паўстанне, але падчас сутыкненняў з кайзераўскай арміяй і ўтворанымі з яе фрайкорамі, якія падпарадкоўваліся часоваму ўраду Фрыдрыха Эберта, яно было задушана, і многія спартакісты былі забіты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.