Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафары (араб. سفر — паляванне) — першапачаткова паляўнічыя паездкі па Усходняй Афрыцы. Пазней паняцце сафары пачало прымяняцца і ў іншых частках Афрыкі і свету, а яго значэнне істотна змянілася. Сёння слова сафары часцей азначае цалкам мірныя і параўнальна недарагія экскурсіі ў дзікую прыроду, на якіх фатаграфуюць звяроў. У некаторых краінах развілася цэлая індустрыя сафары з вопытнымі праваднікамі.
Першапачатковы сэнс слова сафары і ў цяперашні час не страціў свайго значэння. Цяпер правядзенне паляванняў — галіна турыстычнага бізнесу, якая прыносіць нямала сродкаў у бюджэт многіх краін Афрыкі. Найбольш папулярнымі сярод аматараў афрыканскага палявання з’яўляюцца ПАР, Намібія, Батсвана, Танзанія, Мазамбік, Замбія, Зімбабвэ, Камерун, ЦАР. У астатніх краінах, дзе дазволены паляўнічы бізнес, ён развіты значна слабей ў сілу агульнай неразвітасці турыстычнай інфраструктуры, неспрыяльнай абстаноўкі для турыстаў, а часцяком і з-за дрэннай захаванасці дзікай прыроды. Паляванне ў такіх краінах не ўяўляе сабой асобнай індустрыі і носіць спарадычны характар.
Сафары на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.