Батсвана
краіна ў Паўднёвай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
краіна ў Паўднёвай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Батсва́на (англ.: Botswana, тсвана: Botswana), Рэспу́бліка Батсва́на (англ.: Republic of Botswana, тсвана: Lefatshe la Botswana) — дзяржава размешчаная на паўднёвым захадзе Афрыканскага кантынента. Мяжуе на поўначы з Замбіяй, на паўночным усходзе — з Зімбабвэ, на поўдні і паўднёвым усходзе — з ПАР, на захадзе — з Намібіяй. Выхаду да мора не мае. Плошча тэрыторыі — 600,4 тыс. кв. км.
| |||||
Дэвіз: «Pula (бел.: Няхай пойдзе дождж)» | |||||
Гімн: «Fatshe leno la rona» | |||||
Дата незалежнасці | 30 верасня 1966 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская і тсвана | ||||
Сталіца | Габаронэ | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Габаронэ | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Макветсі Масісі Сламбэр Цагванэ | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 47-я ў свеце 581 730[1] км² 2,6% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2001) • Шчыльнасць | 1 990 876[1] чал. (146-я) 3,4 чал./км² (229-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$26,563 млрд[2] (107-ы) $14 906[2] (61-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$12,501 млрд[2] (114-ы) $6 796[2] (71-ы) | ||||
ІРЧП (2007) | ▲ 0,694 (сярэдні) (125-ы) | ||||
Валюта | Пула | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bw | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BW | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BWA | ||||
Код МАК | BOT | ||||
Тэлефонны код | +267 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Адміністрацыйна Батсвана падзелена на 14 акруг, у тым ліку 5 гарадскіх. Сталіца — Габаронэ (каля 180 тыс. чал.). Іншыя буйныя гарады — Франсістаўн, Лабатсэ, Селебэ-Піквэ. Насельніцтва — больш 1,8 млн чалавек. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (30 верасня). Грашовая адзінка — пула (1 дол. ЗША=6,35 пул). Афіцыйныя мовы — англійская, сетсвана.
Клімат на большай частцы краіны субтрапічны, на поўначы — трапічны. Самыя зімныя месяцы — чэрвень-ліпень (уначы тэмпература апускаецца да 0 °C, днём паднімаецца да +27 °C); самыя гарачыя — снежань-студзень (максімальная тэмпература ўначы — да +35 °C, днём — да +45 °C); верасень-красавік — сезон дажджоў. 80 % тэрыторыі Батсваны займае пустыня Калахары.
Плямёны тсвана, якія засяляюць тэрыторыю цяперашняй Батсваны, раней жылі ў Трансваалі, з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Батсваны ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. Да пачатку XIX ст. яны былі аб’яднаныя ў некалькі буйных плямёнаў. У 1885 г., асцерагаючыся акупацыі з боку бураў, правадыры плямёнаў звярнуліся да Вялікабрытаніі з просьбай аб абвяшчэнні Бечуаналенда брытанскім пратэктаратам. У 1965 г. Вялікабрытанія пагадзілася на наданне Бечуаналенду ўнутранага самакіравання, пасля чаго 30 верасня 1966 года Бечуаналенд быў абвешчаны незалежнай Рэспублікай Батсвана. Першым прэзідэнтам краіны стаў правадыр тсвана Серэтсэ Кхама.
Батсвана — парламенцкая рэспубліка. Паводле прынятай у 1966 г. Канстытуцыі прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін становіцца лідар партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах. Прэзідэнт — адначасова кіраўнік урада і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, станам на 2023 год пасаду займае Макветсі Эрык Кібетсве Масісі, абраны таемным галасаваннем Нацыянальнай Асамблеі 1 красавіка 2018 года пасля сканчэння тэрміну чацвёртага прэзідэнта Яна Кхамы.
Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальная Асамблея, якая складаецца з 64 дэпутатаў (57 з іх абіраюцца на 5 гадоў на аснове ўсеагульнага выбарчага права, 4 прызначаюцца Прэзідэнтам). У склад парламента ўваходзяць таксама Прэзідэнт, генеральны пракурор і Спікер. Спікер Нацыянальнай Асамблеі — Патрык Балопі. Кансультатыўным органам пры парламенце з’яўляецца Палата правадыроў, якая складаецца з 35 членаў. Чарговыя парламенцкія выбары прызначаныя на 2024.
У цяперашні час маецца 14 партый. Кіруючай партыяй з’яўляецца Батсванская дэмакратычная партыя (БДП). Старшыня БДП — віцэ-прэзідэнт Батсваны Сламбэр Цагванэ. У 2019 годзе ад БДП у парламент было абрана 38 дэпутатаў. Асноўныя апазіцыйныя партыі прадстаўленыя «альянсам трох», яны маюць у парламенце 12 месцаў. У альянс уваходзяць: Батсванскі нацыянальны фронт (БНФ), лідар партыі — О. Маўпа; Батсванская народная партыя (БНП), лідар партыі — Бернард Балікані, і Батсванскі рух альянсу (БРА), лідар партыі — Л. Сеташваела. Партыя батсванскага кангрэса (ПБК, лідар партыі — Г. Салешанда), якая дзейнічала на выбарах 2004 самастойна, атрымала ў Нацасамблее адно месца.
Федэрацыя прафсаюзаў Батсваны (ФПБ) здзяйсняе кіраўніцтва ўсімі прафаб’яднаннямі краіны. Членамі ФПБ з’яўляюцца каля 30 % якія працуюць па найме.
Урад — вышэйшы выканаўчы орган, складаецца з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта і 16 міністраў. Усе члены Урада з’яўляюцца членамі парламента.
Судовую сістэму Батсваны складаюць мясцовыя і гарадскія суды, а таксама Вярхоўны і Апеляцыйны суды.
Асноўнае насельніцтва Батсваны складаюць народнасці тсвана (больш 50 %), бакаланга (ок. 11 %) і інш. Каля 5 % жыхароў краіны — еўрапейцы і выхадцы з Азіі. Штогадовы прырост насельніцтва — 2,4 %. У гарадах пражывае больш 50 % насельніцтва краіны.
Каля 60 % батсванцаў вызнаюць хрысціянства, у асноўным пратэстанцкага толку, 30 % прытрымваюцца мясцовых традыцыйных вераванняў.
Асноўнай праблемай для краіны з’яўляецца эпідэмія ВІЧ/СНІД. Па афіцыйных дадзеных, адсотак хворых СНІД і ВІЧ-інфікаваных складае 17,1 %. У сувязі з масавым распаўсюджваннем СНІДу сярэдняя працягласць жыцця ў апошняе дзесяцігоддзе знізілася з 65 гадоў у 1991 да 55 гадоў у 2005. Дзіцячая смяротнасць складае 56 на 1000 нованароджаных.
Батсвана валодае багатымі радовішчамі дыяментаў, медна-нікелевай сыравіны, каўстычнай соды, каменнага вугля (выведаныя запасы вугля ацэньваюцца ў 17 млрд т.). Маюцца таксама запасы золата, урана, цынку, плацінавых руд, волава, жалеза, серабра, хромавых руд, азбесту, тальку, агатаў.
Сацыяльна-эканамічнае становішча досыць стабільнае. Па сярэднім прыбытку на душу насельніцтва Батсвана займае адно з першых месцаў на Афрыканскім кантыненце (каля 4,5 тыс. дол. ЗША). Паводле ацэнак, аб’ём ВУП у 2007 перавысіў 10 млрд дол. ЗША, тэмпы эканамічнага росту ў 2007 склалі каля 5-6 %, дзяржаўныя золатавалютныя рэзервы — звыш 7 млрд дол. Батсвана не мае знешняй запазычанасці. Узровень беспрацоўя — парадку 17 %, інфляцыі — 10 %.
Аснову эканомікі краіны складае горназдабыўная прамысловасць (доля ў ВУП — больш 60 %), якая дае звыш 70 % усіх валютных паступленняў. Па аб’ёме здабычы дыяментаў Батсвана займае адно з кіроўных месцаў у свеце (у 2007, паводле ацэнцы, аб’ём здабычы склаў 35 млн карат). У маі 2006 ўрад Батсваны і кіраўніцтва «Дэ Бірс» падпісалі пакет дамоўленасцяў, паводле якога ў Габароне створана сумеснае прадпрыемства «ДТС Батсвана» па сартаванні і ацэнцы дыяментаў, якія здабываюцца кампаніяй «Дэбсвана». У лістападзе 2007 паміж «ДТС Батсвана» і 16 зарэгістраванымі ў краіне прадпрыемствамі па агранцы дыяментаў падпісана дамова, якая вызначае ўмовы забеспячэння згаданых прадпрыемстваў дыяментам-сырцом на бліжэйшыя 3 гады.
Вядзецца таксама здабыча вугля, медна-нікелевага канцэнтрату, золата.
На сферу паслуг прыходзіцца больш 22 % ВУП. У сектарах эканомікі «немінеральных галін» (лёгкая прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, транспарт) рост складае каля 2 %.
Паліўна-сыравінная база развітая слаба. Батсвана залежыць у сферы электразабеспячэння і нафтапрадуктаў ад паставак з ПАР. У мэтах выпраўлення сітуацыі ўрад рэалізуе комплекс мер па пашырэнні наяўных і будаўніцтву новых энергасістэм, якія ў перспектыве дазволяць Батсване задаволіць уласныя патрэбнасці ў электраэнергіі. Кіраўніцтва краіны праводзіць курс на дыверсіфікаванне эканомікі, заахвочванне свабоднага прадпрымальніцтва, шырокае прыцягненне замежнага капіталу.
У сельскай гаспадарцы занята каля 30 % працаздольнага насельніцтва, хоць доля яго ў ВУП — парадку 3 %. Найважнай галіной з’яўляецца жывёлагадоўля экстэнсіўнага тыпу, пераважна мяснога напрамку. На яго прыпадае 80 % прадукцыі аграрнай сферы. Вырошчваецца кукуруза, проса, сорга, сланечнік, бавоўна. Разам з тым земляробства забяспечвае толькі каля паловы штогадовай патрэбнасці краіны ў зерневых. Недахоп харчавання пакрываецца за рахунак імпарту.
У знешнім гандлі Батсвана мае дадатнае сальда. Асноўныя гандлёвыя партнёры — дзяржавы-члены Паўднёваафрыканскага мытнага саюза і краіны ЕС.
У структуры экспарту пераважаюць дыяменты, медна-нікелевы канцэнтрат, мяса і мясная прадукцыя, тэкстыль. У імпарце найбольшая ўдзельная вага прыходзіцца на харчовыя тавары, машыны і абсталяванне, электратэхнічныя вырабы і хімічную прадукцыю. Больш 70 % імпарту паступае з ПАР.
Доля турызму ў ВУП складае каля 5 %, у гэтай галіне занята 12 % працаздольнага насельніцтва. Кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу развіццю турызму. Ставіцца задача (2008) павялічыць у бліжэйшыя 5 гадоў долю турызму ў ВУП у 2 разы.
Батсвана мае досыць разгалінаваную транспартную інфраструктуру: чыгункі — 900 км; аўтамабільныя — 20 тыс. км, з іх 5 тыс. км — з цвёрдым пакрыццём. Міжнародныя аэрапорты маюцца ў Габароне, Касане і Маунге.
Пачатковай адукацыяй ахоплена больш 90 % дзяцей. У цяперашні час каля 81 % насельніцтва старэй 15 гадоў мае пачатковую і сярэднюю адукацыю. У краіне ёсць адзін дзяржаўны ўніверсітэт (адкрыты ў Габароне ў 1982), адкрыццё другога плануецца ў 2008. Вялікая колькасць студэнтаў атрымоўвае адукацыю за мяжой (ПАР, Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія).
У Батсване выходзіць штодзённая ўрадавая газета Daily News і шэраг незалежных газет: The Botswana Gazette, Botswana Guardian, Mmegi, The Voice і інш. У 1978 у краіне было створана ўрадавае інфармацыйнае агенцтва BOPA, у 1965 — нацыянальная радыёвяшчальная кампанія «Радыё Батсваны», у 1998 — нацыянальная тэлевізійная служба.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.