From Wikipedia, the free encyclopedia
Тсвана (сетсвана, састар. чуана, чвана) — мова групы банту (падгрупа сота-тсвана), распаўсюджана на поўдні Афрыкі. Прадстаўнікі народа тсвана пражываюць не толькі ў Батсване, але і ў суседніх дзяржавах, прычым у ПАР іх нават больш, чым у самой Батсване. Не ўсе тсвана размаўляюць на гэтай мове: каля 20 000 тсвана ў ПАР перайшлі на афрыкаанс. Пісьменнасць мовы заснавана на лацінцы. Як і ў некаторых іншых мовах банту Паўднёвай Афрыкі ў сетсвана прысутнічаюць шчолкаючыя гукі («клікі»), запазычаныя з кайсанскіх моў. На пісьменнасці яны абазначаюцца літарамі лацінскага алфавіту.
Тсвана | |
---|---|
| |
Саманазва | Setswana |
Краіны | ПАР, Батсвана, Намібія, Зімбабвэ |
Рэгіёны | У ПАР — галоўным чынам Паўночна-заходняя правінцыя |
Афіцыйны статус | ПАР, Батсвана |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Pan South African Language Board[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 4 407 174 (па даных Ethnologue) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | тсн 688 |
ISO 639-1 | tn |
ISO 639-2 | tsn |
ISO 639-3 | tsn |
WALS | tsw |
Ethnologue | tsn |
Linguasphere | 99-AUT-eg |
ABS ASCL | 9236 |
IETF | tn |
Glottolog | tswa1253 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Тсвана | Беларуская мова |
---|---|
Ee | Так |
Nnyaa | Не |
Dumela | Прывітанне |
Tsamaya sentle | Да пабачэння |
O mang? | Як тваё імя? |
Ke a leboga, rra | Дзякуй |
Ka diambu ko | Калі ласка |
Ga ke tlhaloganye | Не разумею |
Ke kopa tshwarelo | Прабачце |
Ke a go rata | Я цябе кахаю |
E ke bokae? | Колькі гэта каштуе? |
Nthuse! | Дапамажыце! |
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Tswana language(англ.) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.