Сан-Луіс (Мараньян)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Луіс (парт.: São Luís) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Мараньян. Складовая частка мезарэгіёна Поўнач штата Мараньян. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Гранды-Сан-Луіс. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Гарадская агламерацыя Сан-Луіс. Насельніцтва складае 957515 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 827,141 км². Шчыльнасць насельніцтва — 1.157,6 чал./км².
Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад належаў французам, галандцам і партугальцам. Ён пачаў будавацца ў XVII стагоддзі і хутка развіваўся дзякуючы плантацыям цукровага трыснягу і бавоўны.
У сувязі з падзеннем попыту на дадзеныя культуры ў XIX—XX стст. горад захаваў свой гістарычны цэнтр у першапачатковым выглядзе. Жыццё быццам спынілася паміж XVIII і XIX ст.: у цэнтры няма аўтамабільнага руху, палацы ў стылі французскага ракако змяняюцца традыцыйнымі бразільскімі дамамі, упрыгожанымі блакітнай керамічнай кафляй. Неакласічны Ільвіны палац быў пабудаваны па ўказе заснавальніка горада — француза Даніэля дэ ла Туша ў 1776 г. Цікавым з’яўляецца таксама будынак тэатра, сваёй архітэктурай ён нагадвае класічныя італьянскія оперы XVIII стагоддзя. У горадзе захаваўся апошні ў Бразіліі слуп ганьбы.
Сан-Луіс захаваў чароўнасць каланіяльнага горада іберыйскага тыпу. Яго гістарычны цэнтр з’яўляецца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 821 рус. • англ. • фр. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.