Remove ads

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 года пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1930 года раз у месяц у Мінску на беларускай мове.

Хуткія факты «Наш край», Тып ...
«Наш край»
Thumb
Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.
Тып часопіс
Заснавальнік Інстытут беларускай культуры
Краіна БССР
Галоўны рэдактар Змітрок Бядуля (1926-1930)
Заснавана кастрычнік 1925
Спыненне публікацый кастрычнік 1930
Палітычная прыналежнасць Цэнтральнае Бюро краязнаўства
Мова Беларуская
Перыядычнасць Штомесячнік
Тыраж
Лагатып Вікікрыніц Наш край у Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тысяч асобнікаў. Першы рэдактар Мікалай Азбукін[1], з красавіка 1926 года Самуіл Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак Міхаіл Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак Анатоль Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.

З лістапада 1930 года да студзеня 1933 года выходзіў пад назвай «Савецкая краіна»

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads