Сабі́ны, або сабіняне (лац. Sabini — адз. лік Sabinus), ці паўднёвыя піцэны — народ італійскай групы (італікі), мова якіх знаходзілася ў блізкім сваяцтве з оскскім і ўмбрскім мовамі, і ў больш аддаленым — з лацінскай мовай. Жылі ў антычнай Італіі да заснавання Рыма, на тэрыторыі сучасных адміністрацыйных раёнаў Лацыё, Умбрыя і Абруца, перадгор'ях Апенінаў на паўночным ўсходзе ад Рыма, гэты рэгіён таксама завецца Сабіна.
Частка сабінаў, якія насялялі ўзгоркі Рыма, адыгралі вялікую ролю ва ўтварэнні рымскай народнасці і фарміраванні іх рэлігіі. Паводле легенды, рымляне выкралі падчас аднаго са свят сабінянак, каб ажаніцца з імі. Прыкладна праз год армія сабінаў падышла да Рыма, каб вызваліць палонніц, але тыя выйшлі на поле бою з немаўлятамі ад новых мужоў на руках і дамагліся прымірэння бакоў.
У 290 год да н.э. племя было канчаткова заваявана рымлянамі, а ў 268 годзе да н.э. сабіны атрымалі рымскае грамадзянства.
У далейшым сабіны хутка страцілі сваю мову і латынізаваліся.
Вядомыя сабіняне
- Нума Пампілій, легендарны цар Рыма
- Ціт Тацый, легендарны цар сабінян
- Анк Марцый, легендарны цар Рыма
- Серторый, рымскі вайскавод
- Акрон — у рымскай міфалогіі сабінскі цар.
Гл. таксама
- Сабінская вайна
- Самніцкія войны
Літаратура
- Зельскі А. Г. Сабіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 47. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.