Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савет народных камісараў РСФСР (скар. Саўнаркам РСФСР; СНК РСФСР; да 1918 — Савет народных камісараў, руск.: Совет народных комиссаров РСФСР, Совнарком РСФСР) — урад савецкай Расіі ў 1917—1946 годы. Заснаваны II Усерасійскім з’ездам саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў 27 кастрычніка (9 лістапада) 1917 «у якасці часовага рабочага і сялянскага ўрада» пад назвай Савет народных камісараў[1], якое выкарыстоўвалася да прыняцця Канстытуцыі РСФСР 1918 года.
Савет народных камісараў РСФСР | |
---|---|
скарочана — Саўнаркам РСФСР СНК РСФСР | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна |
Расійская Савецкая Рэспубліка (1917—1918) РСФСР (1918—1946) |
Юрысдыкцыя | РСФСР[d] |
Дата стварэння | 9 лістапада 1917 |
Папярэдняе ведамства | Часовы ўрад Расіі |
Дата скасавання | 15 сакавіка 1946 |
Заменена на | Савет міністраў РСФСР (1946—1992) |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе |
УЦВК (1918—1937), Вярхоўны Савет РСФСР (1937—1946) |
Штаб-кватэра | |
Старшыня |
У. І. Ленін (першы), А. М. Касыгін (апошні) |
Карта Тэрыторыя РСФСР (1940—1944) |
З 1918 года ўтварэнне Савета народных камісараў РСФСР з’яўлялася прэрагатывай УЦВК[2], а з 1937 года — Вярхоўнага савета РСФСР. Саўнаркам РСФСР фарміраваўся з народных камісараў — кіраўнікоў народных камісарыятаў (наркаматаў) савецкай Расіі — на чале са старшынёй Саўнаркама РСФСР. Падобныя саўнаркамы ствараліся і ў іншых савецкіх рэспубліках.
Законам СССР ад 15 сакавіка 1946 года[3] і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 23 сакавіка таго ж года[4] Саўнаркам РСФСР ператвораны ў Савет міністраў РСФСР.
Непасрэдна перад захопам улады ў дзень рэвалюцыі ЦК бальшавікоў даручыў Льву Каменеву і Вінтэру (Берзіну) увайсці ў палітычны кантакт з левымі эсэрамі і пачаць з імі перамовы пра склад будучага ўрада. Падчас працы II з’езду Саветаў бальшавікі прапанавалі ўвайсці ва ўрад левым эсэрам, але тыя адмовіліся. Фракцыі правых эсэраў і меншавікоў пакінулі II з’езд Саветаў у самым пачатку яго працы — да ўтварэння ўрада. Бальшавікі былі вымушаны сфарміраваць аднапартыйны ўрад[5].
Савет народных камісараў быў сфарміраваны ў адпаведнасці з «Дэкрэтам аб заснаванні Савета Народных Камісараў», прынятым II Усерасійскім з’ездам саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў 27 кастрычніка 1917 года. Дэкрэт пачынаўся словамі:
Утварыць для кіравання краінай, надалей да склікання Устаноўчага сходу, часовы рабочы і сялянскі ўрад, які будзе называцца Саветам Народных Камісараў.
Савет народных камісараў страціў характар часовага органа кіравання пасля роспуску Устаноўчага сходу, што заканадаўча замацавалася Канстытуцыяй РСФСР 1918 года. Права ўтварэння СНК атрымаў УЦВК; СНК з’яўляўся органам агульнага кіравання справамі РСФСР, які валодаў правам выдання дэкрэтаў, пры гэтым УЦВК меў права адмяніць ці прыпыніць любую пастанову ці рашэнне СНК.
Пытанні, якія разглядаліся СНК, вырашаліся простай большасцю галасоў. На пасяджэннях прысутнічалі члены ўрада, старшыня УЦВК, кіраўнік справамі і сакратары СНК, прадстаўнікі ведамстваў.
Пастаянным рабочым органам СНК РСФСР з’яўлялася кіраўніцтва справамі, якое рыхтавала пытанні да пасяджэнняў СНК і яго пастаянных камісій, ажыццяўляла прыём дэлегацый. Штат супрацоўнікаў кіраўніцтва справамі ў 1921 г. складаўся з 135 чалавек (паводле звестак ЦДАКР СССР[6]).
У 1921—1924 гадах дзейнічала Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры СНК РСФСР. Мэтай Прадстаўніцтва была каардынацыя дзейнасці і абагульненне практычнай работы органаў і ўстаноў абедзвюх рэспублік.
Законам СССР ад 15 сакавіка 1946 г. і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 23 сакавіка 1946 г. Савет народных камісараў РСФСР быў ператвораны ў Савет міністраў РСФСР. 18 сакавіка выйшла апошняя пастанова ўрада РСФСР з назвай «Савет Народных Камісараў»[7]. 25 лютага 1947 гады былі ўнесены адпаведныя змены ў Канстытуцыю СССР, а 13 сакавіка 1948 года і ў Канстытуцыю РСФСР.
Паводле Канстытуцыі РСФСР ад 10 ліпеня 1918 года дзейнасць СНК складалася ў:
Пра ўсе прынятыя пастановы і рашэнні СНК паведамляў УЦВК (арт. 39), які меў права прыпыніць і адмяніць пастанову ці рашэнне СНК (арт. 40).
Было створана 18 народных камісарыятаў[4][8].
Далей цытуецца пералік народных камісарыятаў СНК РСФСР паводле Канстытуцыі РСФСР ад 10 ліпеня 1918 года[9]:
- па замежных справах;
- па ваенных справах;
- па марскіх справах;
- па ўнутраных справах;
- юстыцыі;
- працы;
- сацыяльнага забеспячэння;
- асветы;
- пошт і тэлеграфаў;
- па справах нацыянальнасцей;
- па фінансавых справах;
- шляхоў зносін;
- земляробства;
- гандлю і прамысловасці;
- харчавання;
- Дзяржаўнага кантролю;
- Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі;
- аховы здароўя.
Пры кожным народным камісары і пад яго старшынствам утваралася калегія, члены якой зацвярджаліся СНК (арт. 44). Народны камісар меў права аднаасобна прымаць рашэнні па ўсіх пытаннях, які былі пад наглядам кіраванага ім камісарыята, даводзячы пра іх да ведама калегіі (арт. 45).
З утварэннем у снежні 1922 года СССР і стварэннем агульнасаюзнага ўрада, Саўнаркам РСФСР стаў выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады РСФСР. Арганізацыя, склад, кампетэнцыя і парадак дзейнасці СНК былі вызначаны Канстытуцыяй СССР 1924 года і Канстытуцыяй РСФСР 1925 года. З гэтага моманту склад СНК быў зменены ў сувязі з перадачай шэрагу паўнамоцтваў саюзным ведамствам. Былі заснаваны 11 рэспубліканскіх народных камісарыятаў:
- унутранага гандлю;
- працы
- фінансаў
- РСІ
- унутраных спраў
- юстыцыі
- асветы
- аховы здароўя
- земляробства
- сацыяльнага забеспячэння
- ВСНГ
У склад СНК РСФСР цяпер уваходзілі з правам вырашальнага ці дарадчага голасу ўпаўнаважаныя наркаматаў СССР пры Урадзе РСФСР. СНК РСФСР выбіраў, у сваю чаргу, пастаяннага прадстаўніка пры СНК СССР (паводле інфармацыі ЗУ, 1924, № 70, арт. 691).
З 22 лютага 1924 года СНК РСФСР і СНК СССР мелі адзінае Кіраўніцтва справамі (па матэрыялах ЦДАКР СССР[10]).
З прыняццем Канстытуцыі РСФСР ад 21 студзеня 1937 года СНК РСФСР быў падсправаздачны толькі Вярхоўнаму савету РСФСР, у перыяд паміж яго сесіямі — Прэзідыуму Вярхоўнага савета РСФСР.
З 5 кастрычніка 1937 года склад СНК РСФСР налічваў 13 народных камісарыятаў (звесткі ЦДА РСФСР[11]):
- харчовай прамысловасці
- лёгкай прамысловасці
- лясной прамысловасці
- земляробства
- збожжавых саўгасаў
- жывёлагадоўчых саўгасаў
- фінансаў
- унутранага гандлю
- юстыцыі
- аховы здароўя
- асветы
- мясцовай прамысловасці
- камунальнай гаспадаркі
- сацыяльнага забеспячэння
У склад СНК былі ўведзены таксама старшыня Дзяржплана РСФСР і начальнік Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК РСФСР.
Намеснікі старшыні:
Замежных спраў:
Па ваенных і марскіх справах:
Унутраных спраў:
Юстыцыі:
Працы:
Дзяржаўнага догляду (з 26.4.1918 — Сацыяльнага забеспячэння; НКСЗ 4.11.1919 аб’яднаны з НК Працы, 26.4.1920 падзелены):
Асветы:
Пошт і тэлеграфаў:
Па справах нацыянальнасцей:
Фінансаў:
Шляхоў зносін:
Земляробства:
Гандлю і прамысловасці:
Харчавання:
Дзяржаўнага кантролю РСФСР:
Аховы здароўя:
Рабоча-Сялянскай інспекцыі:
Дзяржаўных маёмасцей:
Па мясцовым самакіравання:
Вышэйшы савет народнай гаспадаркі (старшыні):
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.