From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Іванавіч Ландэр (17 красавіка 1883, Вергальская воласць, Лібаўскі павет, Курляндская губерня, Расійская імперыя цяпер Павілосцкі край, Латвія — 29 ліпеня 1937) — савецкі дзярж. дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу.
Карл Іванавіч Ландэр | |
---|---|
Karlis Landers | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1937[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | РСДРП |
Асноўныя ідэі | камунізм |
Род дзейнасці | дзяржаўны і партыйны дзеяч. Гісторык і журналіст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 1905 вёў падпольную работу ў Маскве, Пецярбургу, Лібаве, Рызе, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе. 3 1915 на Заходнім фронце, член латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Мінскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Член часовага ВРК Заходняга фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. 3 верасня 1917 старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 9 лістапада 1917 старшыня ВРК Заходняга фронту, у лістападзе 1917 — студзені 1918 — СНК Заходняй вобласці і фронту. Член УЦВК у 1917—1918 і яго Прэзідыума. 3 мая 1918 нарком дзяржаўнага кантролю РСФСР. 3 1920 асобаўпаўнаважаны ВЧК на Паўночным Каўказе і ў Данской вобласці, начальнік асобага аддзела Каўказскага фронту. У 1921 загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Маскоўскага камітэта РКП(б). 3 1922 упаўнаважаны Савецкага ўрада пры замежных місіях дапамогі галадаючым у Расіі, у 1923—1925 член калегіі Наркамата знешняга гандлю СССР, пазней на навукова-літаратурнай і педагагічнай рабоце ў ВНУ Масквы, Ленінграда, Кіева.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.