Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Са́віч Скаварада́ (укр.: Григорій Савич Сковорода, руск.: Григорий Савич Сковорода; 22 лістапада (3 снежня) 1722, Чарнухі, Любенскі полк — 29 красавіка (9 лістапада) 1794, Іванаўка, Харкаўская губерня) — украінскі асветнік-гуманіст, філосаф і паэт.
Рыгор Савіч Скаварада | |
---|---|
укр.: Григорій Савич Сковорода | |
Дата нараджэння | 22 лістапада (3 снежня) 1722 ці 3 снежня 1722[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1794[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, кампазітар, паэт, перакладчык |
Навуковая сфера | паэзія, літаратура[3], філасофія[3], lyricism[d][3] і байка[3] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Скаварада прыходзіцца стрыечным прадзедам рускаму філосафу Уладзіміру Салаўёву.
Нарадзіўся 22 лістапада (3 снежня) 1722 года ў ваколіцах Палтавы ў сяле Чарнухі Лубенскага палка, які ўваходзіў у рысу Кіеўскай губерні. Адукацыю атрымаў у Кіеўскай акадэміі. З-за праследаванняў свецкіх і духоўных улад з 1769 года Рыгор Скаварада па большай частцы вёў жыццё вандроўнага філосафа-багаслова, блукаючы па Маларосіі, Прыазоўі, па Слабадской, Варонежскай, Арлоўскай і Курскай губернях. Вядомы сваімі асветніцка-этычнымі ідэямі, заснаванымі на ўслаўленні працоўнага народа, крытыцы сацыяльнай няроўнасці. Лічыў, што шчасце чалавека заключаецца ў працы, якая адпавядае яго прыродным схільнасцям. У педагагічных поглядах знайшлі адлюстраванне гуманізм, дэмакратызм, любоў да радзімы і народа. Перакладаў творы Гарацыя, Вергілія, Авідзія, Плутарха, Цыцэрона, новалацінскіх паэтаў. У паэтычных зборніках «Сад божых песень», «Байкі харкаўскія» (30 баек) асуджаў тагачасную сацыяльную сістэму, апяваў свабоду, прыгажосць роднай прыроды, сцвярджаў высокія маральныя пачаткі ў чалавеку. Лічыў, што чалавек і свет — гэта дзве бездані: «Ён у табе, а ты ў ім». Распрацоўваючы тэмы гуманістычнай псіхалогіі, аддаваў перавагу чалавечаму інтэлекту, яго магчымасцям удасканальваць індывідуальнае і грамадскае жыццё («Наркіс. Разглагол пра тое: пазнай сябе», да 1767; «Сімфонія, названая кніга Асхань, пра пазнанне самога сябе», 1767; «Размова пяці пра ісціннае шчасце ў жыцці», 1773—1774 і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.