From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа, РУСК-АН (ісп.: Fuerzas Armadas Revolucionarias de Colombia — Ejército del Pueblo), ФАРК (ісп.: FARC) — марксісцка-ленінісцкая калумбійская паўстанцкая арганізацыя. Большасць краін (напрыклад, ЗША, Канада, краіны Еўрасаюза і большасць лацінаамерыканскіх дзяржаў) лічаць FARC тэрарыстычнай арганізацыяй. Куба і Венесуэла вызнаюць такую класіфікацыю нясправядлівай і настойваюць, што гэта арганізацыя — партызанская ваенная сіла.
Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа (ФАРК) | |
---|---|
ісп.: Fuerzas Armadas Revolucionarias de Colombia – Ejército del Pueblo | |
Лідар | Тымалеан Хіменес[1] |
Дата заснавання | 1964-2017 |
Дата роспуску | 2016 |
Краіна | |
Ідэалогія | Марксізм-ленінізм, баліварыянізм |
Колькасць членаў | 8-9 тысяч[2] |
Сайт | farc-ep.co |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганізацыя была сфарміравана ў 1960-х гадах, як ваеннае крыло Камуністычнай партыі Калумбіі.[3] Хаця спачатку FARC сапраўды выступала, як партызанскае леварадыкальнае аб’яднанне, пазней у 1980-х пачала таксама займацца наркагандлем і выкраданнем закладнікаў. Такая супрацьпраўная дзейнасць супярэчыла шматлікім нормам, у тым ліку і Жэнеўскай канвенцыі. Такая практыка іх дзейнасці асуджалася таксама і камуністычнай партыяй, што прывяло да разрыву FARC з кампартыяй Калумбіі. У 1990-х была заснавана асобная Падпольная камуністычная партыя Калумбіі, якая з’яўляецца ідэалагічным крылом FARC.
Падраздзяленні FARC знаходзяцца па большай частцы ў паўднёваўсходніх правінцыях краіны, у джунглях падножжа Андаў, на каля 20 % тэрыторыі Калумбіі. Дакладных дадзеных аб колькасці арганізацыі не існуе — за рознымі адзнакамі колькасць байцоў вагаецца ад 8000 да 18000. З прыходам да ўлады ўрада прэзідэнта Альвара Урыбэ войскі Калумбіі пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ЗША вялі вельмі паспяховую кампанію супраць паўстанцаў. У сакавіку 2008 г. быў забіты другі па значнасці лідар арганізацыі. Па дадзеных ураду Калумбіі, у апошні час арганізацыі было нанесена шмат адчувальных удараў і яе колькасць паменшылася да каля 6000 чалавек.
Найбольшую ўвагу арганізацыя прыцягвае да сябе дзякуючы вялікай колькасці закладнікаў, якіх яна ўтрымлівае. Па колькасці выкрадзеных людзей FARC лідыруе ў Калумбіі. Закладнікаў бяруць пераважна для атрымання выкупу і як прылада ўплыву на ўрад краіны. Некалькі вядучых міжнародных арганізацый і палітыкаў, такіх як Уга Чавес спрабавалі ўгаварыць FARC вызваліць закладнікаў. Паўстанцы таксама прымаюць удзел у гандлі наркотыкамі і зброяй, пераважна для фінансавання сваёй дзейнасці. FARC таксама брала адказнасць за тэрарыстычныя акты, выбухі ў гарадох краіны і забойствы палітыкаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.