Remove ads
кароль Англіі (1189—1199) From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́чард I, Ры́чард Льві́нае сэ́рца (па-французску: Cœur de Lion; (па-англійску: Lion’s Heart) (8 верасня 1157 — 6 красавіка 1199) — кароль Англіі з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенетаў.
Рычард I Львінае Сэрца | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Richard the Lionheart фр.: Richard Cœur de Lion | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 3 верасня 1189 | ||||||
Папярэднік | Генрых II | ||||||
Пераемнік | Іаан Беззямельны | ||||||
Нараджэнне |
8 верасня 1157
|
||||||
Смерць |
6 красавіка 1199 (41 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Плантагенеты | ||||||
Бацька | Генрых II Плантагенет[2] | ||||||
Маці | Аліенора Аквітанская[2] | ||||||
Жонка | Берэнгарыя Наварская[d][3][2] | ||||||
Дзеці | Філіп Каньяцкі[d] і Fulk (?)[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Званне | рыцар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рычард нарадзіўся 8 верасня 1157 года ў Оксфардзе. Будучы трэцім законным сынам Генрыха II, Рычард фармальна меў невялікія шансы на атрыманне англійскай кароны. У дзяцінстве ён з’ехаў ва Францыю, дзе яму ў нашчадак ад маці засталося герцагства Аквітанскае. Адначасова (ў 1170 годзе) старэйшы брат Рычарда, Генры, быў каранаваны под імем Генрыха III (у гістарычнай літаратуры яго звычайна называюць «Малады кароль», каб не пераблытаць з Генрыхам III, пляменнікам «маладога» Генры і Рычарда, сынам Джона), але фактычна Генрых так і не атрымаў рэальнай улады.
У 1173 годзе Рычард разам з другімі сынамі Генрыха ўзняў супраць яго бунт, але бацька атрымаў перамогу ў гэтым супрацьстаянні. Рычард атрымаў шанс на англійскую карону ў 1183 годзе, пасля смерці «Маладога караля». Пасля заключэння альянсу з французскім каралём Філіпам II, Рычард у выніку паспяховай экспедыцыі ў 1189 годзе разбіў войска Генрыха. У тым жа годзе кароль памёр. Каранаванне Рычарда адбылося ў Вэстмінстэры 3 верасня 1189 года.
Вакол асобы Рычарда I, вобраз якога паўстае ў літаратурных творах і былінах у якасці мудрага і добрага караля і сапраўднага рыцара, склаліся — нягледзячы на адносна кароткі час кіравання і жыцця — шматлікія легенды.
Частка гэтай ідэалізацыі ўзнікла ў выніку мэтанакіраванай прапаганды яшчэ ў час яго жыцця. Так, кароль і яго дваровае асяроддзе інсцэнізавалі сябе як рыцарскіх ідэалаў. Вялікую і адмысловую ролю ў гэтым адыграла легенда пра караля Артура.
Несумненна, Рычард I быў адной з найяскравейшых і найадметнейшых асоб у гісторыі позняга сярэднявечча. Рычард — таксама як і яго бацькі — меў незвычайную харызму, валодаў якасцю прымаць рашучыя і неадкладныя меры ў адносінах да любой справы. Прыняўшы рашэнне, кароль адразу браўся за справу і дзейнічаў паслядоўна да непасрэднага ажыццяўлення гэтай справы ў жыцці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.