Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рунь» — штотыднёвы ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс. Выходзіў з 2 мая да 4 ліпеня 1920 года на беларускай мове ў Менску за часамі польскай акупацыі. Рэдактар Янка Луцэвіч (Янка Купала), выдавец Вацлаў Іваноўскі. Лічыўся пераемнікам выдання «Беларускае жыццё»[1].
«Рунь» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Вацлаў Іваноўскі |
Заснавана | 2 мая 1920 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Тыраж |
Кірунак яго выявіўся ў артыкулах і нататках па сацыяльна-палітычных праблемах, у вершах, апавяданнях, нарысах, «малых» жанрах драматургіі і ў літаратурна-мастацкай публіцыстыцы. Выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларускага народа, усебаковае развіццё яго эканомікі і культуры. Актыўны ўдзел у выданні прымалі Л. Родзевіч, М. Кудзелька, мастак Я. Драздовіч, супрацоўнікі беларускага тэатра і грамадскіх культурна-асветніцкіх устаноў. Апублікаваў шэраг мастацкіх твораў, у т.л. вершы А. Гаруна, М. Чарота, К. Буйло, У. Жылкі, А. Петрашкевіча, М. Краўцова, апавяданні і артыкулы М. Багдановіча, 3. Бядулі, І. Піліпава, Л. Родзевіча і інш. Змясціў даследаванні Я. Карскага, Ф. Аляхновіча, У. Ігнатоўскага, І. Гердэра. Надрукаваў рэцэнзіі на творы М. Гарэцкага, на аглядныя артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў, фатаграфіі пісьменнікаў і тэатральных дзеячаў і малюнкі беларускіх краявідаў, помнікаў гісторыі і культуры.
У № 5—8 часопіса была ўпершыню надрукаваная п’еса Я. Купалы «Прымакі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.