From Wikipedia, the free encyclopedia
Кронпрынц Рудольф (ням.: Kronprinz Rudolf von Österreich-Ungarn, 21 жніўня 1858, замак Лаксенбург, каля Вены, Аўстрыйская імперыя — 30 студзеня 1889, паляўнічы замак Маерлінг, эрцгерцагства Ніжняя Аўстрыя, Аўстра-Венгрыя) — адзіны сын Франца Іосіфа I і імператрыцы Елізаветы, спадчыннік прастола Аўстрыйскай імперыі з 21 жніўня 1858 года, з 15 сакавіка 1867 года — Аўстра-Венгрыі.
Рудольф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kronprinz Rudolf von Österreich-Ungarn | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франц-Іосіф I | ||||||
Пераемнік | Франц Фердынанд | ||||||
Нараджэнне |
21 жніўня 1858 Лаксенбург, каля Вены, Аўстрыйская імперыя |
||||||
Смерць |
30 студзеня 1889 (30 гадоў) замак Маерлінг, Ніжняя Аўстрыя, Аўстра-Венгрыя |
||||||
Месца пахавання | Імператарскі склеп | ||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Франц-Іосіф I | ||||||
Маці | Елізавета Баварская | ||||||
Жонка | Сцефанія Бельгійская | ||||||
Дзеці | Елізавета Марыя | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Названы ў гонар прабацькі дынастыі Габсбургаў — германскага караля Рудольфа I. З маладосці адрозніваўся незалежнасцю і ліберальнымі поглядамі, жадаў паступіць ва ўніверсітэт, друкаваў у венскіх газетах палітычныя агляды пад псеўданімам Юліус Фелікс.
Па волі бацькі і бабкі ажаніўся ў 1881 годзе з бельгійскай прынцэсай Стэфаніяй, дачкой Леапольда II. Іх шлюб, ад якога нарадзілася дачка Елізавета ў 1883 годзе, апынуўся няўдалым.
30 студзеня 1889 у маёнтку Маерлінг былі знойдзены трупы кронпрынца Рудольфа і яго палюбоўніцы — юнай баранэсы Марыі фон Вечеры, супраць адносін якой з сынам выступаў Франц Іосіф. Акалічнасці трагедыі застаюцца загадкай да цяперашняга часу; найбольш распаўсюджана версія, паводле якой Рудольф застрэліўся, а Марыя або таксама скончыла жыццё самагубствам, або яе забіў прынц. Існуе таксама шэраг тэорый змовы: напрыклад, што кронпрынц быў забіты ў палітычных мэтах рэвалюцыянерамі, прыхільнікам якіх ён і з'яўляўся, а смерць Марыі зрабіла інсцэноўку самагубства больш рэалістычнай. Урад схаваў акалічнасці гібелі кронпрынца (прыпісаўшы яе няшчаснаму выпадку), аднак падрабязнасці досыць хутка распаўсюдзіліся па Еўропе.
З прычыны таго, што ў Рудольфа не было сыноў ці братоў, спадчыннікам Франца Іосіфа стаў малодшы брат імператара эрцгерцаг Карл Людвіг, а пасля яго смерці ў 1896 годзе — сын Карла і кузен Рудольфа Франц Фердынанд. Яму таксама не наканавана было перажыць дзядзьку; пасля забойства Франца Фердынанда ў Сараеве (1914) спадчыннікам памерлага ў 1916 Франца Іосіфа стаў пляменнік Франца Фердынанда, імператар Карл I — сын Ота Франца, малодшага брата Франца Фердынанда.
Трагедыя ў Маерлінгу была пакладзена ў аснову шэрагу мастацкіх твораў і фільмаў (гістарычны раман Клода Анэ , 1930; кінастужкі Анатоля Літвака з Шарлем Буае, 1936; Жана Дэлануа з Жанам Марэ, 1949; Тэрэнса Янга з Амарам Шарыфам, 1968, Роберта Дорнхельма з Максам фон Тунам, 2006; і інш.).
У народзе доўга хадзілі чуткі, што Рудольф жывы і заснаваў дзесьці ў Бразіліі «мужыцкае царства». Пра гэта пісаў, у прыватнасці, Іван Франко, які шкадаваў сваіх землякоў, што адправіліся за акіян «байцы пра царства Рудольфа паверачы» (З цыклу "У Бразілію" пераклад Барыса Турганава). Лічылася таксама, што Рудольф павінен вярнуцца, заняць трон, навесці справядлівасць. Гэтыя чуткі знайшлі адлюстраванне ў рамане харвацкага пісьменніка Аўгуста Цасарца «Імператарскае каралеўства».
Асобныя акалічнасці жыцця Рудольфа былі абыграны ў галівудскай кінастужцы 2006 года «Ілюзіяніст» з Эдвардам Нортанам у галоўнай ролі.
Таксама тэма трагедыі ў Маерлінгу прысутнічала ў мюзікле «Элізабет», дзе самагубства Рудольфа было абыграна як пацалунак Смерці.
Трагедыі ў Маерлінгу таксама прысвечаны балет «Маерлінг» брытанскага харэографа Кенета Мак-Мілана. Спектакль паставіў для Каралеўскага балета Ковент Гардэн на лібрэта пісьменніцы і сцэнарысткі Джыліян Фрымен, у якасці музычнай асновы выкарыстаны творы Ферэнца Ліста. Прэм'ера балета адбылася ў Дзень Святога Валянціна, 14 лютага 1978 года[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.