аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рачэ́нь[1] (трансліт.: Račeń, руск.: Речень) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета. Цэнтр Рачэнскага сельсавета.
Аграгарадок
Рачэнь
|
За 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 40 (30[2]) км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы—Баранавічы, за 167 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань—Старобін[3].
Вядома з 1566 года як сяло ў Слуцкім княстве Алелькавічаў у маёнтку Ярэмічы, 46 валок зямлі. З 1589 года ўласнасць купцоў Тышэвічаў, з 1621 — Радзівілаў[3].
З 1795 года вёска Рэчын у Забалоцкай воласці Бабруйскага павета, карчма. У 1834 годзе вёска ў маёнтку Засмужжа, уласнасць князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1846 годзе 213 моргаў зямлі. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1883 годзе 52 двары. Паводле перапісу 1897 года, 114 двароў, хлебазапасны магазін, піцейны дом, школа (станам на 1890 год навучалася 8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). У 1908 годзе 176 двароў, земскае народнае вучылішча (з 1911)[3].
З 20.08.1924 года цэнтр сельсавета Любанскага раёна Слуцкай акругі, школа (2 арэндныя будынкі, 2 настаўнікі, 116 вучняў)[3].
У 1931 годзе мелася тэлефонная сувязь, дзейнічалі хата-чытальня, гурток ваенных ведаў. У 1932 г. створаны калгас «Пралетарый», які ў 1935 годзе меў паравы млын, ваўначоску, кузню[3].
У Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З лістапада 1941 года ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону, працаваў сельсавет. Вызвалена 30.06.1944 г.[3]
У 1960 годзе вёска, цэнтр калгаса Суворава. У 1980-я гады калгас меў 3959 га сельгасугоддзяў, 43 трактары, 25 аўтамашын, 14 камбайнаў. Працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, ветучастак, аптэка, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 магазіны, аддзяленне сувязі[3].
15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлак Глінішча[4].
З 2008 года аграгарадок[3].
У 2009 года цэнтр СВК «Рачэнь». Працуюць агульнаадукацыйная сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 4 магазіны. Помнік воінам і партызанам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне[3].
У складзе сельсавета 9 вёсак, 23 пасёлкі і 1 хутар.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.