Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раман Восіпавіч Якабсон (англ.: Roman Jakobson; 28 верасня (10 кастрычніка) 1896, Масква — 18 ліпеня 1982, Кембрыдж (Масачусетс), ЗША) — расійскі і амерыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца, адзін з найбуйнейшых лінгвістаў XX стагоддзя, які аказаў уплыў на развіццё гуманітарных навук не толькі сваімі наватарскімі ідэямі, але і актыўнай арганізатарскай дзейнасцю. Стаў адным з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі.
Раман Якабсон | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 29 верасня (11 кастрычніка) 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1982[2][3][…] (85 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Soňa Haasová[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, літаратуразнавец, педагог, гісторык, пісьменнік, крытык, настаўнік, філолаг, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | лінгвіст, структураліст, даследчык паэтыкі, марфалогіі і рускай літаратуры |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Clarence Brown[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў (1914), Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Удзельнік Першага рускага авангарду.
3 1921 жыў за мяжой. 3 1943 прафесар Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага ўніверсітэтаў, з 1957 Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.
Працы па агульнай тэорыі мовы, фаналогіі, марфалогіі, граматыцы, рускай мове, рускай літаратуры, паэтыцы, славістыцы, псіхалінгвістыцы, семіётыцы і шматлікіх іншых галінах гуманітарных ведаў.
Даследаваў раннеславянскую паэзію і эпас, славянскую міфалогію, рытуалы, творы старажытарускай літаратуры, асаблівасці мовы і стылю рускіх пісьменнікаў ХІХ—ХХ ст., а таксама Дантэ, У. Шэкспіра, М. Эмінеску, Б. Брэхта і інш. Навуковыя працы па тэарэтычнай лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М. Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па славянскіх мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М. Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.