Пётр Яфімавіч Пракопаў (13 верасня 1909, Старая Мілееўка, Магілёўскі раён — 1980) — беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Хуткія факты Пётр Яфімавіч Пракопаў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. З 1946 года і з 1953 года — у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1950 года — у Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР (з 1961 года — начальнік упраўлення). З 1969 года працаваў загадчыкам аддзела севазваротаў і апрацоўкі глебыу Беларускага НДІ земляробства. У 1961—1969 гадах — старшыня Беларускага навуковага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1974 года — навуковы кансультант Беларускага НДІ земляробства.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па ўкараненні ў сельскагаспадарчую вытворчасць найбольш рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.

Сярод апублікаваных прац:

  • Правила севооборота и рационального использования земли — Мн., 1973.
  • Основы севооборота в северо-западных и западных районах СССР — Л., 1974 (разам з М. Ф. Сціхіным).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.