From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вел Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург—11 верасня 1988) — расійскі савецкі гісторык архітэктуры і археолаг. Доктар гістарычных навук (1965).
Павел Аляксандравіч Рапапорт | |
---|---|
Павел Александрович Раппопорт | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1988 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг |
Навуковая сфера | гісторыя архітэктуры, археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
У 1937 годзе скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1939—1988 гадах працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна[2].
Вывучаў праблемы гісторыі і археалогіі манументальнай архітэктуры Кіеўскай Русі ў X—XIII стагоддзях[2] і Маскоўскага княства. Даследаваў архітэктурныя помнікі Полацка, Віцебска, Гродна[3]. Унёс вялікі ўклад у гісторыю даследавання полацкай і гродзенскай архітэктурных школ XII ст.[2] Вывучаў мінскія старажытнасці. Абследаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаванняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі[3]. Вывучаў Камянецкую вежу і Барысаглебскую царкву ў Навагрудку. Ім праведзены даследаванні (сумесна з М. М. Вароніным) Ніжняй царквы (1948), Княжацкіх палат, Каложскай царквы і абарончай сцяны XII ст. (сумесна з экспедыцыяй Спецыяльных навукова-вытворчых рэстаўрацыйных майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, 1981, 1985) у Гродне, Ваўкавыскага храма (1959), княжацкіх палат (1976—77), царквы на Ніжнім замку ў Полацку (1977), Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра (сумесна з Г. М. Штэндарам, 1976), прадоўжаны даследаванні храма-спачывальні ў Ефрасіннеўскім манастыры (1976), Вялікага сабора Бельчыцкага манастыра (1977) і Віцебскай Благавешчанскай царквы (сумесна з А. А. Трусавым і Т. С. Бубенькай, 1982).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.