П’ер Абеляр
From Wikipedia, the free encyclopedia
П’ер Абеляр (фр.: Pierre Abailard/Abélard, лац.: Petrus Abaelardus; 1079, Ле-Пале, паблізу Нанта — 21 красавіка 1142, абацтва Сен-Марсель, паблізу Шалон-сюр-Сон, Бургундыя) — французскі філосаф (схаласт), тэолаг і паэт, неаднаразова асуджаны каталіцкай царквой за ерэтычныя погляды.
П’ер Абеляр | |
---|---|
фр.: Pierre Abélard | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1079[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1142[5][4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Элаіза[d] |
Род дзейнасці | багаслоў, філосаф, кампазітар, мовазнавец, паэт, аўтабіёграф, логік, пісьменнік, рэлігійны дзеяч |
Навуковая сфера | філасофія і схаластыка |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Іаан Солсберыйскі[d], Іларый Арлеанскі[d], Рабер дэ Мелён[d] і Берэнгар дэ Пуацье[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія

Вучыўся ў Шартры і Парыжы. Амаль усё жыццё пераходзіў з адной школы або кляштара ў іншы. Каля 1101 года адкрыў уласную школу, пазней узначальваў саборную школу ў Нотр-Дам. З 1119 года манах.
Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Гісторыя маіх бедстваў» (1132—1136), любоўных вершаў, лістоў да сваёй каханай Элаізы і інш.
Абеляр — аўтар шасці шырокіх вершаў у жанры плачу, якія ўяўлялі сабой парафразы біблейскіх тэкстаў, а таксама многіх лірычных гімнаў. Магчыма, таксама аўтар секвенцый, у тым ліку вельмі папулярнай у Сярэднявеччы «Mittit ad Virginem». Усе гэтыя жанры тэкста-музычныя, вершы разлічаны на распеў. Амаль напэўна Абеляр сам пісаў музыку да сваіх вершаў, або рабіў кантрафатуры вядомых тады мелодый. З музычных яго твораў амаль нічога не захавалася, а нешматлікія плачы, запісаныя ў сістэме адыястэматычнай шалёнай натацыі, не паддаюцца расшыфроўцы. З натаваных гімнаў Абеляра захаваўся адзін — «O quanta qualia». Сярод яго твораў — «Так і не», «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Аб боскім адзінстве і траіснасці», «Дыялог паміж філосафам, іўдзеем і хрысціянінам».
Светапогляд
Аснову маральных учынкаў П’ер Абеляр бачыў у згодзе чалавека са сваім сумленнем. Быў блізкі да ідэі верацярпімасці, падкрэсліваў значнасць індывідуальных намаганняў у выратаванні чалавечай душы.
У тэалогіі імкнуўся да рацыянальнага асэнсавання царкоўнай дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў, што рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, а агульныя паняцці — толькі ў чалавечай свядомасці (прынцып канцэптуалізму).
Распрацоўваў схаластычную логіку.
Рацыянальна-містычная накіраванасць светапогляду Абеляра («разумею, каб верыць») выклікала нязгоду, пратэст з боку артадаксальных царкоўных колаў. Яго ідэі асуджаны Суасонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі.
Мовазнаўчыя погляды
Лічыў, што асноўная задача даследаванняў ― больш шырокае і глыбокае азнаямленне з аўтарытэтнымі помнікамі ― як рэлігійнымі (Бібліяй, творамі Айцоў Царквы), так і філасофскімі (у першую чаргу з Арыстоцелем). Прадугледжваў інтэрпрэтацыю помнікаў, у тым ліку і моўную (напрыклад, тлумачэнне незразумелых слоў).
Сцвярджаў, што рэальна ёсць толькі асобныя рэчы, агульныя ж паняцці лакалізуюцца толькі ў свядомасці. Філасофія павінна вывучаць словы як сродак выражэння думкі. Каб слушна выкарыстоўваць словы, трэба ведаць уласцівасці абазначаных імі прадметаў і паняццяў. Спасцігнуць сутнасць прадмета можна з дапамогай душы, але праз слова як яго назву.
Абеляр адзначыў важнасць пераносных значэнняў слоў, разглядаў суадноснасць сказа і абазначанага (яно не ёсць прадметам, а толькі паведамленнем пра яго), лічыў, што слова называе не прадмет, а толькі ўяўленне пра яго.
Зноскі
- Абелардъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 26–27.
- Абелар, Петр // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 23–24.
- https://books.google.fr/books?id=z3hkJ5PA_8kC&printsec=frontcover&hl=fr&#v=onepage&q&f=false — 9780191585173 — P. xvii.
- Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 4. — ISBN 978-2-221-06888-5
- Абеляр // Православная богословская энциклопедия: А — Архелая — СПб.: 1900. — Т. 1. — С. 13–20.
- https://books.google.fr/books?id=z3hkJ5PA_8kC&printsec=frontcover&hl=fr&#v=onepage&q&f=false — 9780191585173 — P. xxii.
- A. Henry Le Père Lachaise historique, monumental et biographique — Paris: chez l'auteur, 1852. — P. 26. — 116 с.
Літаратура
Славутасці
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.