From Wikipedia, the free encyclopedia
Пірыдзі́н — гетэраараматычнае злучэнне.
Пірыдзін | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Пірыдзін |
Хім. формула | C5H5N |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 79,101 г/моль |
Шчыльнасць | 0,9819 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | −41,6 °C °C |
Тэмпература кіпення | 115,4 °C °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-809-9 |
SMILES | |
RTECS | UR8400000 |
ChemSpider | |
Бяспека | |
ЛД50 | 891 мг/кг (мышы, аральна) мг/кг |
Таксічнасць | Таксічны |
Пірыдзін і яго вытворныя — аснова пашыраных у прыродзе пірыдзінавых алкалоідаў (напрыклад, анабазіну, нікаціну) і многіх біялагічна важных злучэнняў (напрыклад, пірыдаксіну).
Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, tкіп 115,4 °C, шчыльнасць 981,9 кг/м³. Змешваецца з вадой і большасцю арганічных растваральнікаў. Слабая аснова. З неарганічнымі кіслотамі ўтварае ўстойлівыя солі, з галагенідамі металаў, аксідамі серы (SO2, SO3), бромам, вадой — комплексныя злучэнні.
Атрымліваюць пераважна з каменнавугальнай смалы, у якой доля пірыдзіну каля 0,08 %.
Выкарыстоўваюць у сінтэзе лекавых сродкаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, як растваральнік, у тым ліку для многіх неарганічных солей.
Таксічны. ГДК пары пірыдзіну ў паветры ~ 5 мг/м³. Пірыдзін дзейнічае на нервовую сістэму, скуру. Па некаторых звестках, пірыдзін выклікае імпатэнцыю і бясплоддзе ў мужчын.
Адзін чалавек памёр пасля выпадковага прыёму паўшклянкі пірыдзіну[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.