Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Міланег — старажытнарускі дойлід 12 ст.. Прадстаўнік Гродзенскай школы дойлідства[заўв 1]. Адзін з 4-х дойлідаў дамангольскага перыяду, чые імёны захаваліся ў пісьмовых крыніцах, параўноўваўся ў Іпацьеўскім летапісе з біблейскім дойлідам Веселіілам.
Пётр Міланег | |
---|---|
Дата нараджэння | XII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Месца смерці |
Ім узведзены шэраг манументальных будынкаў у Гродне (імаверна, што Ніжняя, Барысаглебская і Прачысценская цэрквы, княжацкія палаты і мураваныя абарончыя сцены).
У канцы 12 ст. быў асабістым дойлідам кіеўскага князя Рурыка Расціславіча. Яго прозвішча зафіксавана ў Іпацьеўскім летапісе пад 1119 — аб узвядзенні ў Выдубіцкім манастыры пад Кіевам мураванай падпорнай сценкі з боку Дняпра (адначасова з’яўлялася і агляднай пляцоўкай). Паводле заказу князя Міланег пабудаваны цэрквы Св. Васіля ў Оўручы, Св. Апосталаў у Белгарадзе і Пятніцкая ў Чарнігаве.
У гэтых помніках выразна адчуваюцца традыцыі гродзенскай архітэктуры, што і дазваляе даследчыкам меркаваць пра аўтарства Міланега: у сцены ўмураваны каляровыя шліфаваныя камяні (Оўруцкая царква) і паліваныя керамічныя пліткі (Белгарадская царква), скошаныя вонкавыя вуглы (Пятніцкая царква), аналагічныя падпорныя і аглядныя сцены Выдубіцкага манастыра і на мысе Гродзенскага дзядзінца.
На фасадзе Міхайлаўскага сабора Выдубіцкага манастыра ў Кіеве, у 1982 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Пятру Міланегу (архітэктар Віктар Уладзіміравіч Саўчанка). Дошка выканана з граніту, над ёй — барэльефны партрэт Міланега. У Гродне яго імем названа вуліца ў прыватным сектары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.