касманаўт From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Ільіч Кліму́к (нар. 10 ліпеня 1942, Камароўка, Дамачаўскі раён, БССР) — беларускі савецкі касманаўт, палітычны дзеяч. Генерал-палкоўнік авіяцыі (у адстаўцы з 2003). Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2005), ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук (2017)[1]. Саветнік Аляксандра Лукашэнкі.
Пётр Ільіч Клімук | |
---|---|
Краіна: |
СССР, Беларусь, Расія |
Спецыяльнасць: | камандзір карабля |
Воінскае званне: | генерал-маёр авіяцыі[d], генерал-лейтэнант авіяцыі[d] і генерал-палкоўнік |
Экспедыцыі: |
Саюз-13, Саюз-18 — Салют-4, Саюз-30 — Салют-6 |
Дата нараджэння: | 10 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Брэсцкі раён). Бацька загінуў на фронце ў 1944 годзе.
Клімук вучыўся ў ваенна-авіяцыйнай школе першапачатковага навучання лётчыкаў (Крамянчуг, УССР), а пасля стаў курсантам Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў імя Ленінскага Камсамола. Уступіў у Паветраныя сілы УС СССР у 1964 годзе. Наступным годам ён быў абраны для ўдзелу ў касмічнай праграме.
Яго першы касмічны палёт здзейснены на караблі «Саюз-13» 18—26 снежня 1973 года. Затым была місія на касмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.
З 1976 года Клімук уключаны ў праграму міжнародных касмічных палётаў, яго трэці і апошні касмічны палёт адбыўся летам 1978-года[2] разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».
Адзначаны вялікай колькасцю ўзнагарод: Герой Савецкага Саюза (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдскага Крыжа, Залаты медаль імя Цыялкоўскага, Залаты медаль імя Гагарына, а таксама Залаты медаль ад Польскай акадэміі навук. З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Калугі, Гагарына, Джэзкагана.
Пётр Клімук аўтар дзвюх кніг пра касмічныя палёты — «За зорамі» і «Атака на бязважкасць».
Паводле[4]:
# | Стартавы карабель | Старт, UTC | Экспедыцыя | Карабель пасадкі | Пасадка, UTC | Налёт | Выхады ў адкрыты космас | Час у адкрытым космасе |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Саюз-13 | 18.12.1973, 11:55 | Саюз 13 | Союз 13 | 26.12.1973, 08:50 | 7 сутак 20 гадзін 55 хвілін | 0 | 0 |
2 | Саюз-18 | 24.05.1975, 14:58 | Саюз 18, Салют-4 | Союз 18 | 26.07.1975, 14:18 | 62 сутак 23 гадзіны 20 хвілін | 0 | 0 |
3 | Саюз-30 | 27.06.1978, 15:27 | Саюз 30, Салют-6 | Союз 30 | 05.07.1978, 13:30 | 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны | 0 | 0 |
78 сутак 18 гадзін 17 хвілін | 0 | 0 |
У 1978 годзе Брэсце ўстаноўлены бюст у гонар Пятра Ільіча Клімука (скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).
У аграгарадку Тамашоўка пры мясцовай школе, у якой вучыўся Пётр Клімук, створаны музей касманаўтыкі. Адзін з залаў музея прысвечаны Пятру Клімуку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.