Прэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэрыя (фр.: prairie «сенажаць», «лужок») — паўночнаамерыканская форма стэпу, вегетацыйная зона на Сярэднім Захадзе ЗША і Канады. Складае ўсходні край Вялікіх раўнін. Сустракаюцца таксама і невялікімі ізаляванымі арэаламі (напрыклад, Джэксанскія прэрыі ў штаце Місісіпі). Абмежаваная вегетацыя, якая выяўляецца ў рэдкасці дрэў і кустоў, абумоўлена ўнутракантынентальным размяшчэннем і Скалістымі горамі, якія засланяюць прэрыю з захаду ад ападкаў. З гэтай акалічнасцю звязаны засушлівыя кліматычныя ўмовы.

Фаўна прэрый
Прэрыі раней насялялі мільёны бізонаў. Да канца XIX стагоддзя белыя пасяленцы практычна вынішчылі іх, знішчыўшы такім чынам жыццёвую і культурную аснову шматлікіх індзейскіх плямёнаў. Таксама характэрным жыхаром прэрый з'яўляюцца лугавыя сабачкі, каёты.
У сучаснасці прэрыя з’яўляецца велізарныя слабаарошаныя штучна тэрыторыі, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах. На іх вырошчваецца пшаніца, кукуруза і іншыя аграрныя культуры.
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэрыя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.