Вішнё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вішнёўка.

Хуткія факты Вішнёўскі сельсавет, Краіна ...
Вішнёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вішнёўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 938
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Продзвінскі сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Продзвіна[1]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 29 студзеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вішнёўка, сельсавет перайменаваны ў Вішнёўскі[2][3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1057 чалавек[4], з іх 69,6 % — беларусы, 26,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5]% паводле перапісу 2019 года — 938 чалавек[6].

Зноскі

  1. ПРОДЗВІНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 200
  2. ВІШНЁЎКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 166
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.