From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня 2022 года пасля раптоўнага павышэння цэн на звадкаваны газ. Пачаўшыся ў Жанаазене на захадзе краіны, яны хутка распаўсюдзіліся на іншыя гарады: Алматы, Актау, Актабэ, Караганда, Нур-Султан, Шымкент, Какшэтаў, Уральск. Удзельнікі пратэстаў перайшлі ад эканамічных патрабаванняў да палітычных. Найбольш драматычныя падзеі разгортваліся ў Алматы, дзе адбыліся вулічныя баі паміж удзельнікамі пратэстаў і вайскоўцамі. Як паведаміла Генпракуратура Казахстана, за час беспарадкаў загінула 225 чалавек, сярод загіблых — 19 паліцыянтаў і вайскоўцаў.
Пратэсты ў Казахстане | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||
Улады Казахстана:
пры падтрымцы:
|
Казахская апазіцыя | ||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||
Касым-Жамарт Такаеў
Нурсултан Назарбаеў (да 5 студзеня) Андрэй Сердзюкоў (з 6 студзеня) |
дэцэнтралізаваны пратэст |
Пратэстоўцы дамагліся зніжэння цэн на паліва, адстаўкі ўраду і сыходу Нурсултана Назарбаева з пасады кіраўніка Савета бяспекі Казахстана.
Жанаазен, нафтаздабыўны горад у Мангістаўскай вобласці, сутыкнуўся з серыяй страйкаў і дэманстрацый рабочых у 2011 годзе ў сувязі з 20-й гадавінай Дня незалежнасці. Тады ў горадзе ўспыхнулі беспарадкі, у выніку якіх, паводле афіцыйных звестак, загінула 16 чалавек і было паранена 100 чалавек, бо сілы бяспекі Казахстана адкрылі агонь па дэманстрантах, якія патрабавалі паляпшэння ўмоў працы.
У той час цана на звадкаваны прыродны газ (СПГ) складала недзе 30-35 тэнге, і пасля яна не раз павышалася. На думку ўрада Казахстана гэта было выклікана высокім попытам.
У студзені 2020 года ў Жанаазене прайшла акцыя пратэсту, на якой жыхары горада патрабавалі зніжэння цаны на газ, якая паднялася з 55 да 65 тэнге[1], а ў студзені 2022 года вырасла да 120 тэнге[2].
Кіраўнік фонду Liberty Галым Агелеулаў падкрэсліваў, што за рэзкім павышэннем цэнаў на газ стаяць інтарэсы кіруючых эліт Казахстана, а найперш сям’і першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Аднак стомленыя двухгадовым «ковідным» эканамічным крызісам спажыўцы не могуць і не хочуць плаціць за газ больш (у Казахстане ён выкарыстоўваецца не толькі для апалу, але і ў аўтамабілях)[3].
Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаазене пасля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ. Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі знізіць цану.
4 студзеня пратэсты сталі масавымі і перайшлі ў сутычкі з паліцыяй. Пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі ўраду і сыходу з палітыкі былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Яны скандавалі: «Шал, кет!» («Стары, сыходзь!»).
Падчас сутычак сілавікі ўжывалі святлашумавыя гранаты, слезацечны газ. Адбываліся перастрэлкі. Пратэстоўцы ўзброіліся арматурай, палкамі, камянямі. Яны білі паліцыю, падпальвалі аўтамабілі. Частка сілавікоў, як у горадзе Актаў, перайшла на бок пратэстоўцаў.
Ранкам 5 студзеня прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў адправіў урад у адстаўку.
Надзвычайнае становішча ўвялі ў сталіцы краіны Нур-Султане, Алмацінскай і Мангістаўскай абласцях да 19 студзеня. У Нур-Султане, Алматы, Мангыстаўскай вобласці ўвялі каменданцкі час з 23:00 да 7:00.
5 студзеня пратэстоўцы захапілі акімат Алматы, былую прэзідэнцкую рэзідэнцыю ў Алматы, разграмілі будынак з офісам кіруючай партыі «Нур Атан». У будынку акімату і пракуратуры Алматы, а таксама былой рэзідэнцыі пачаўся пажар. Пратэстоўцы захапілі будынак тэлеканала «Мир24», але не выходзілі ў эфір. Увечары 5 студзеня пратэстоўцы захапілі аэрапорт у Алматы. Па горадзе шмат разгромленых будынкаў, крамаў, спаленых аўтамабіляў.
Ва ўсёй краіне адключылі правадны інтэрнэт і галасавую сувязь, блакавалі мабільны інтэрнэт. Спынілі вяшчанне буйныя тэлеканалы Казахстана.
Пачаліся забастоўкі. Спынілі вытворчасць металургічныя заводы ў горадзе Балхаш, а таксама нафтагазавае прадпрыемства «Мангыстаўмунайгаз» у Мангістаўскай вобласці.
5 студзеня Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ўзначаліць Савет бяспекі Казахстана замест Нурсултана Назарбаева і паабяцаў дзейнічаць «максімальна жорстка». Ад пачатку масавых пратэстаў ні афіцыйныя ўлады, ні дзяржаўныя тэлеканалы і СМІ не ўзгадваюць імя Назарбаева, а таксама не паведамляюць, дзе ён і што з ім.
Пратэсты закранулі амаль усю краіну, у тым ліку буйныя гарады Шымкент, Караганду і Актабэ, а таксама многія іншыя гарады і пасёлкі. Марадзёры скарысталіся хваляй пратэсту, захапілі зброю, чынілі пагромы, рабаванні і крадзяжы.
У горадзе Талдыкарган пратэстоўцы павалілі помнік Назарбаеву. Пратэстоўцы запатрабавалі таксама сыходу з пасады Такаева.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся па дапамогу да АДКБ для пераадолення «тэрарыстычнай пагрозы». АДКБ згадзілася, 6 студзеня распачалася аперацыя АДКБ у Казахстане.
На 6 студзеня казахскія СМІ паведамілі пра дзясяткі забітых сярод цывільнага насельніцтва, 18 ахвяраў сярод сілавікоў[4], больш за тысячу пацярпелых чалавек, з іх 400 параненых у шпіталях. МУС Казахстана паведаміла больш як пра 2 тысячы затрыманых.
Улады Казахстана ўзялі пад кантроль усе дзяржаўныя будынкі ў Алматы. Па людзях, якія стаялі на плошчы, адкрылі агонь з аўтаматаў, з’явіліся забітыя і параненыя. Міністэрства ўнутраных справаў Казахстана паведаміла, што падчас «зачысткі» ў Алматы загінулі 26 «узброеных злачынцаў».
Раніцай 7 студзеня Касім-Жамарт Такаеў заявіў, што «ў значнай ступені наведзены канстытуцыйны лад ва ўсіх рэгіёнах краіны». Аператыўны штаб МУС Казахстана 9 студзеня паведаміў аб затрыманні 5969 чалавек[5].
10 студзеня абвясцілі агульнанацыянальную жалобу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.