From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанне Сімба (суахілі: Simba — леў) — антыўрадавы выступленне плямёнаў паўночна-ўсходняга Конга ў 1964—1965 гадах. Адбывалася паралельна з паўстаннем у Квілу П’ера Мулеле, паплечніка забітага Патрыса Лумумбы.
Паўстанне Сімба | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Кангалезскі крызіс | |||
Дата | студзень 1964—лістапад 1965 | ||
Месца | усход Конга | ||
Вынік | разгром паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гады халоднай вайны любы антыкапіталістычны бунт трактаваўся як прасавецкі, таму СССР аказаў паўстанцам ваенную дапамогу. 4 жніўня 1964 мяцежнікі атрымалі буйную перамогу, захапіўшы Стэнлівіль. Аднак зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва (вынішчэнне белых і адукаваных чорных конгалезцаў) прывяло да таго, што супраць паўстанцаў пачалася міжнародная аперацыя «Чырвоны Цмок». Сутнасць аперацыі заключалася ў высадцы групы бельгійскіх дэсантнікаў пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі. Эфект нечаканасці дазволіў дэсантнікам без страт у асабістым складзе вызваліць практычна ўсіх закладнікаў. Таксама неацэнную падтрымку аказала группа наймітаў «Каманда 5» пад камандаваннем Майка Хоара.
Вялікую ролю ў падаўленні паўстання згулялі прэм’ер-міністр Маіз Чомбэ, які на той момант кіраваў краінай, Майкл Хоар — камандзір падраздзялення белых наймітаў «Каманда 5», Мабуту Сесе Сека — генерал кангалезскай нацыянальнай арміі (фр.: Armée nationale congolaise) (будучы дыктатар), Жан Шрам — камандзір падраздзялення бельгійскіх наймітаў і катангцаў (былая жандармерыя Катангі) — «Каманда 10».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.