From Wikipedia, the free encyclopedia
Пата́шня[1] (трансліт.: Patašnia, руск.: Поташня) — вёска ў Беларусі, у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.
Вёска
Паташня
|
У метрычных кнігах Юравіцкага парафіяльнага касцёла захаваўся запіс ад 24 лютага (ст. стылю) 1785 года, паводле якога айцец Дыянізы Крэткоўскі, настаяцель уніяцкай царквы ў Загаллі, віцэ-дэкан мазырскі, ахрысціў Мацея, сына шляхетных сужэнцаў пана Эліяша і Марціяны Парыкевічаў, абывацеляў аколіцы Запаташні Загальскага староства, а кумамі былі шляхетны пан Стэфан Віслаух і дачка святара Еўдакія, пан Антоні Казлоўскі і панна Багуміла Піатроўская з Запаташні[2]. У крыніцы, грунтаванай на звестках рэвізіі 1795 года, ізноў жа згаданае паселішча Запаташна, якое месцілася ў Рэчыцкай акрузе Чарнігаўскага намесніцтва[3], з 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі. У метрычным запісе Юравіцкага касцёла, датаваным 5 красавіка 1796 года, паведамляецца аб хросце айцом-дамініканам Бруна Лявіцкім немаўляці Феліцыяна, сына шляхетных Георгія і Юліяны з дому Скарадэцкіх Дубікоўскіх, кумамі былі шляхетныя Мікалай Навіцкі і Тэадозія Завітневічаўна; усе яны з Паташні (de villa Potasznia)[4]. «Запоташный Застенок» паказаны на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 года.
Аколіцы Паташня і Сачкоў (Шацкоў, Шачкоў), іх насельнікі з ліку чыншавай шляхты на зямлі Загальскага староства, якое трымаў часовы ўладальнік пан Тадэвуш Солтан, прысутныя таксама ў шляхецкай рэвізіі 1811 года[5]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 109 жыхароў «Слободки Поташни» былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі[6].
У парэформенны перыяд Паташня вядомая як паселішча (у розных крыніцах засценак ці аколіца, а таксама вёска) у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1864 г. паташэнцы звярнуліся да Яго Эксцэленцыі мітрапаліта Станеўскага са скаргай на знішчэнне рыма-каталіцкай парафіі і руйнаванне Юравіцкага касцёла дзеля ўладкавання праваслаўнай царквы[7]. З другой паловы 1860-х гадоў яны сталі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Найбольш раннімі і пашыранымі ў паташэнцаў прозвішчамі былі Казлоўскія, Арлоўскія, Цішкевічы, Яворскія, Міхалоўскія, Сакалоўскія, Дубікоўскія, Скаратэцкія, Тамковічы, Навіцкія. На пачатак 1870 года тут налічвалася 27 мужчынскіх душ былых аднадворцаў, прыпісаных да воласці, 10 душ аднадворцаў, прыпісаных да Загальскага сельскага таварыства, 6 душ былых казённых сялян[8]. Паводле перапісу 1897 года 36 двароў, 212 жыхароў. На 1909 г. 30 двароў з 210 жыхарамі[9].
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паташня ў складзе Хойніцкай воласці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[10].
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Паташні працавала школа першай ступені адпаведна з 20 і 37 вучнямі[11].
З 8 снежня 1926 да 23 жніўня 1937 года цэнтр Паташненскага нацыянальнага польскага сельсавета (да 30 снежня 1927 года — Паташненскі сельсавет) Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года Гомельскай акругі БССР. У 1920—1930-х гадах існавалі вёскі Паташня і Новая Паташня. У запісцы пад назвай «Сведения о польских населённых пунктах Гомельского округа», пазначанай 1929 годам, згаданая і Паташня, у якой 100% жыхароў складалі каталіцкія альбо «польскія» сем'і (60 сямей, 312 душ[upper-alpha 2]). Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Паташні меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[12]. У 1930 годзе меліся школа, хата-чытальня. У 1931 годзе арганізаваны калгас «ОСОАВИАХИМ», працавала кузня. У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнік Юліян Мечыслававіч Цішкевіч). 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 419 жыхароў. Вёска ў складзе саўгаса «Хойніцкі» (цэнтр в. Казялужжа).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавета[13]. У 2009 годзе перададзена ў склад Дварышчанскага сельсавета, які тады ж быў перайменаваны ў Судкоўскі сельсавет.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.