Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паслёнавыя[1] (Solanaceae) — сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін.
Паслёнавыя | ||||||||||||||||
Паслён чорны (Solanum nigrum) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Solanaceae Juss., nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невялікія дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае абр перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Кветкі правільныя, ці злёгку зігаморфныя. Чашачка, вяночак і андрацэй пяцічленныя. Тычынкі размешчаны паміж пялёсткамі. Гінецэй з двух пладалісцікаў, размешчаных наўскасяк да медыяльнай плоскасці кветкі. Завязь верхняя, двухгняздовая ці, радзей, чатырохгняздовая, са шматлікімі семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плацэнты масіўныя, прымацаваныя да перагародкі, якая аддзяляе гнёзды. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка.
Налічваецца каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 11 родаў, 16 відаў, найбольш пашыраны паслён і блёкат чорны[2]. Сярод паслёнавых палявыя харчовыя расліны (бульба, памідоры, баклажан), лекавыя (красаўка беладонна, дурнап'ян звычайны), дэкаратыўныя (петунія гібрыдная, табака пахучая, фізаліс), тэхнічныя (тытунь, махорка) расліны.
Раней гэта сямейства адносілі да парадку Personatae, у цяперашні час гэта класіфікацыя не выкарыстоўваецца. У сучаснай сістэматыцы сямейства паслёнавых разам з сямействам Бярозкавыя (Convolvulaceae) утварае свой уласны парадак Паслёнакветныя.
У цяперашні час сямейства ўключае каля 2 700 відаў у 115 родах[3], падзеленых на сем падсямействаў, адзінаццаць трыб[4]:
Сямейства налічвае каля 115 родаў[3], некаторыя з іх:
Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Многія паслёнавыя, асабліва паслён салодка-горкі (Solanum dulkamara)[5], утрымліваюць алкалоіды і іншыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.