Remove ads
італьянскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́ала Джэнціло́ні Сільве́ры (італ.: Paolo Gentiloni Silveri, МФА: [ˈpaːolo dʒentiˈloːni]; нар. 22 лістапада 1954, Рым) — італьянскі палітык, старшыня Савета міністраў Італіі (2016—2018).
Паала Джэнцілоні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Paolo Gentiloni Silveri | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Серджа Матарэла (з 3 лютага 2015) | ||||||
Папярэднік | Матэа Рэнцы | ||||||
Пераемнік | Джузэпэ Контэ | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 лістапада 1954 Рым |
||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: Paolo Gentiloni Silveri | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | laurea magistrale[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Сайт | paologentiloni.it | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міністр сувязі ў другім урадзе Продзі (2006—2008), міністр замежных спраў ва ўрадзе Рэнца (2014—2016).
Паала Джэнцілоні нарадзіўся ў старадаўняй шляхетнай сям’і (яго продак, лідар Каталіцкага саюза выбаршчыкаў граф Вінчэнца Атарына Джэнцілоні, у 1913 годзе заключыў з прэм’ер-міністрам Джавані Джоліці так званы «пакт Джэнцілоні-Джоліці», які дазволіў практыкуючым католікам уключыцца ў палітычнае жыццё Італіі насуперак забароне Папы Рымскага Пія IX)[2]. Скончыў Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца, дзе вывучаў паліталогію[3], прафесійны журналіст. Пачаў праяўляць палітычную актыўнасць яшчэ ў перыяд навучання ў рымскім ліцэі імя Торквато Тасс (Liceo ginnasio Torquato Tasso) і ва ўніверсітэце.
У разгар «свінцовых сямідзесятых» Джэнцілоні адышоў ад ультралевыя рухаў. Адзінаццаць гадоў займаўся журналістыкай, у тым ліку супрацоўнічаў у тыднёвіку Fronte popolare («Народны фронт»), затым у Pace e guerra («Мір і вайна») — часопісе заснавальнікаў Il Manifesto Лучаны Кастэліна і Мікеланджэла Натарыяні (Michelangelo Notarianni). У 1984 годзе далучыўся да экалагічнага руху, кіраваў «La nuova ecologia» — перыядычным выданнем арганізацыі Legambiente, у той жа перыяд пазнаёміўся з Франчэска Рутэлі[4]. У 1993 годзе прыняў удзел у выбарчай кампаніі Рутэлі, які змагаўся за пасаду мэра Рыма. Пасля яго перамогі Паала Джэнцілоні сем гадоў працаваў прэс-сакратаром мэра, а таксама асэсаром рымскай мэрыі па турызме і падрыхтоўцы да святкавання Тысячагоддзя ў 2000 годзе[5].
31 кастрычніка 2014 года Паала Джэнцілоні прызначаны міністрам замежных спраў Італіі ў сувязі з уступленнем Федэрыкі Магерыні на пасаду вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі[6].
11 снежня 2016 года прэзідэнт Італіі Серджо Маттарелла даручыў Джэнцілоні фарміраванне новага ўрада пасля адстаўкі Матэа Рэнца[7].
12 снежня 2016 года ўвечары сфармаваў урад і ўступіў у пасаду[8].
Жанаты на Эмануэле Маўра (архітэктар), няма дзяцей. Любіць лірычную музыку, гуляе ў тэніс і покер, добра ведае англійскую, французскую і нямецкую мовы, апранаецца кансерватыўна, перамяшчаецца па горадзе ў асноўным пешшу. Любімае выслоўе: «Мы — пакаленне, якое ў васемнаццаць гадоў паводзіла сябе, нібы ў сорак, але затым так і не пагадзілася з тым, што яму споўнілася сорак адзін» (Васкес Монтальбан)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.