Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Матэа Рэнцы (італ.: Matteo Renzi; нар. 11 студзеня 1975, Фларэнцыя, Таскана, Італія) — італьянскі палітык, прэм'ер-міністр Італіі (2014—2016). Перад тым мэр Фларэнцыі з 2009 года і лідар (нацыянальны сакратар) Дэмакратычнай партыі (ДП) з 2013 года. У 2004—2009 гадах быў прэзідэнтам правінцыі Фларэнцыя.
Матэа Рэнцы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Matteo Renzi | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Джорджа Напалітана (2014-2015) Серджа Матарэла (з 3 лютага 2015) |
||||||
Папярэднік | Энрыка Лета | ||||||
Пераемнік | Паола Джэнцілоні | ||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 1975[1][2][…] (49 гадоў) |
||||||
Бацька | Tiziano Renzi[d] | ||||||
Маці | Laura Bovoli[d] | ||||||
Жонка | Агнэс Ландзіні[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр | ||||||
Дзейнасць | палітыка[6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
Global Citizen Awards[d] (2016) |
||||||
Сайт | matteorenzi.it (італ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У юнацтве быў важатым скаўцкага атрада, рэдагаваў нацыянальны скаўцкі часопіс «Camminiamo Insieme». Вывучаў права ў Фларэнтыйскім універсітэце. Член Італьянскай народнай партыі з 1996 года, стаў кіраўніком яе правінцыйнай арганізацыі 1999 годзе. У 2002—2007 гадах належаў да партыі «Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода». Пазней быў абраны прэзідэнтам правінцыі Фларэнцыя ў 2004 годзе, выйграўшы 58,8 % галасоў на выбарах 12 чэрвеня 2004 як кандыдат ад левацэнтрысцкай кааліцыі (стаўшы самым маладым прэзідэнтам правінцыі ў Італіі). 9 чэрвеня 2009 выйграў выбары мэра Фларэнцыі (47,6 % галасоў), у параўнанні з 32 % Джавані Галіі.
Ад 22 лютага 2014 года прэм'ер-міністр Італіі. 5 снежня 2016 Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку.
У 1999 годзе ажаніўся з настаўніцай Ан'езэ Ландзіні, у іх трое дзяцей: сыны Франчэска і Эмануэле, дачка Эстэр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.