Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пасля 2020 года — шырокамаштабны палітычны пераслед рэжымам Аляксандра Лукашэнкі сваіх праціўнікаў, развязаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і сілавога задушэння найбольш масавых у гісторыі краіны пратэстаў дзеля захавання асабістай улады. Пасля 2022 года пад палітычны пераслед трапілі таксама праціўнікі расійскага ўварвання ва Украіну.
Палітычныя рэпрэсіі закранулі шырокія пласты грамадства[1], узмацнілася жорсткасць рэпрэсіўных практык, адбыліся рэакцыйныя змены ў заканадаўстве, пачалося насаджэння прарасійскай ідэалогіі. Палітычны пераслед справакаваў масавую вымушаную эміграцыю з Беларусі ў дэмакратычныя краіны, стаў прычынай эканамічнага, палітычнага і культурнага заняпаду краіны і яе палітычнай ізаляцыі ў свеце.
Станам на сакавік 2023 года агульная колькасць палітычна матываваных адміністрацыйных арыштаў і крымінальных спраў склала 60 тысяч, колькасць палітвязняў складала не менш за 5 тысяч[2].
"Палітычных", затрыманых па адміністрацыйных артыкулах, перавозяць заўсёды ў кайданках. Суды адбываюцца аддалена, праз ноўтбук[3].
Арыштаваных па палітычных артыкулах на «Акрэсціна» трымаюць у адмыслова перапоўненых камерах[4][5]. Так у шасцімеснай камеры ўтрымліваюць да 30 мужчын, у чатырохмясцовай — да 20 чалавек[5]. Палітычным, якіх называюць «кантрольнымі»[3], не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, таму ім даводзіцца спаць на металічнай рашотцы нараў, на падлозе або на лаўцы[4]. На металічных нарах («грылях») немагчыма ні сядзець, ні ляжаць, на целе арыштаваных ад рашотак застаюцца сінякі[6].
«Палітычным» не перадаюць перадачы[4] акрамя лекаў[5]. Сродкі асабістай гігіены і туалетную паперу арыштаваныя атрымліваюць нерэгулярна[6]. У дзень арышту затрыманых не кормяць[6]. Многія на «сутках» адмаўляюцца ад прыёму ежы праз нізкую якасць прадуктаў[6]. Наяўныя грошы забіраюць у кошт аплаты за харчаванне[6]. У камерах з палітычнымі не выключаюць ноччу святло і будзяць у дзве і чатыры ночы[5].
Праз перапоўненасць камер праз некалькі дзён знаходжання ў іх усе «палітычныя» пачынаюць хварэць[5]. Арыштаваных з хранічнымі захворваннямі не аддаюць неабходныя медыкаменты[6]. У час пандэміі COVID-19 затрыманых з сімптомамі і высокай тэмпературы ізалявалі ў карцар, без тэмпературы не ізалявалі ўвогуле[6].
10-15 % ад колькасці затрыманых па палітычных артыкулах праходзяць праз «карусель», калі чалавека пасля сутак арышту паўторна затрымліваюць і судзяць па новых пратаколах[5].
Рэжым Лукашэнкі пастаянна праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту з боку сілавікоў[7]. У той жа час праціўнікі рэжыму бачаць у той палітыцы, якую праводзіць дзяржава з 2020 года, перайманне палітыкі нацыстаў. У снежня 2021 года ў Крымінальны кодэкс Беларусі быў унесены артыкул 130-2 «адмаўленне генацыду беларускага народа» паводле якога прадугледжана адказнасць да 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі[8], што парушае права на свабоду выказвання меркаванняў, замацаванага Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах[9]. У 2022 годзе Генеральная пракуратура ўзбудзіла справы паводле гэтага артыкула ў дачыненні да супрацоўнікаў незалежных медыя-рэсурсаў «Флагшток», «Люстэрка» і «Радыё Свабода»[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.