Гамета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гамета

Гаме́ты (ад грэч. γᾰμετή — жонка, γᾰμέτης — муж) — рэпрадуктыўныя клеткі жывёл і раслін, якія маюць гаплоідны (адзінарны) набор храмасом, які фарміруецца ў працэсе гаметагенезу, і ўдзельнічаюць у гаметным, у прыватнасці, палавым размнажэнні. Пры зліцці двух гамет у палавым працэсе ўтвараецца зігота, якая развіваецца ў асобіну (або групу асобін) са спадчыннымі прыкметамі абодвух бацькоўскіх арганізмаў, што спрадукавалі гаметы.

Хуткія факты Гамета, Развіваецца з ...
Гамета
Thumb
Развіваецца з germ cell[d]
Прадукуецца гаметангій
Супрацьлегласць споры
Закрыць

Гаметы забяспечваюць перадачу спадчыннай інфармацыі ад бацькоў патомкам. Ва ўсіх шматклетачных арганізмаў спелыя гаметы (сперматазоіды і яйцакяеткі) развіваюцца ў палавых залозах — ганадах (мужчынсіх — семянніках і жаночых — яечніках). Адрозніваюцца паміж сабой марфалагічнай будовай і паходжаннем. Гаметы аднолькавай велічыні называюцца ізагаметамі, неаднолькавай — анізагаметамі, больш вялікія — макрагаметамі, дробныя — мікрагаметамі.

Часам магчыма развіццё арганізма з неаплодненай гаметы — партэнагенез.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.