Падзялёнка
від грыбоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Падзялёнка, радоўка шэрая, плюсы (Tricholoma portentosum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).
Падзялёнка | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка даўжынёй 4—9 см і 1,5—3 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Колер ножкі белы, пазней становіцца жаўтаватым або шараватым. Споры амаль круглыя, гладкія, бясколерныя.
Ядомы грыб.
Распаўсюджанне
Пашырана ў Еўропе, на тэрыторыі Беларусі з верасня па кастрычнік трапляецца ў хваёвых лясах (народныя назвы сівуха, плюсы).
Літаратура
- Падзялёнка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.