From Wikipedia, the free encyclopedia
Балтыйскія немцы ці прыбалтыйскія немцы (ням.: Deutsch-Balten, Baltendeutsche; эст.: baltisakslased, лат.: vācbaltieši, літаральны пераклад «нямецкія балтыйцы»); таксама остзейскія немцы (ад нямецкага Ostsee — Балтыйскае мора) — этнічная нямецкая (нямецкамоўная) меншасць, якая з XII стагоддзя пражывала на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, на тэрыторыі сучасных Эстоніі, Латвіі і Літвы. Балтыйскія немцы складалі верхнія пласты грамадства — арыстакратыю (дваранства) і большую частку сярэдняга саслоўя — свабодных гарадскіх грамадзян (бюргераў) у тагачасных правінцыях Курляндыя, Ліфляндыя і Эстляндыя і аказалі значны ўплыў на культуру і мову мясцовых жыхароў — сучасных эстонцаў і латышоў.
У сучаснай Германіі, якая мае багатую гісторыю рэпатрыяцыі этнічных немцаў з гістарычных эксклаваў, тэрмін «балтыйскія немцы» мае такое ж легітымнае этнографа-гістарычнае ўжыванне, як і напрыклад, «судэцкія немцы» (ням.: Sudetendeutsche), «сілезскія немцы» (ням.: Schlesien-Deutsche), «карпацкія немцы» (ням.: Karpatendeutsche) і да т.п.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.